Адкрыць галоўнае меню

Віталь Вольскі

(Пасля перасылкі з B. Вольскі)

Віталь Вольскі, сапр.: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі (5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 верасня 1988) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічных навук (1934). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1971)[1].

Віталь Вольскі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі
Дата нараджэння: 23 жніўня (5 верасня) 1901
Месца нараджэння: Санкт-Пецярбург
Дата смерці: 22 жніўня 1988(1988-08-22) (86 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Жонка: Адэля Зэйдэль-Вольская
Дзеці: Артур Вольскі
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Гады творчасці: 1926 — цяп. час
Жанр: апавяданне і п'еса
Валодае мовамі: руская і беларуская
Мова твораў: беларуская, руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды: Ордэн Чырвонай ЗоркіОрдэн «Знак Пашаны» медалі
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і служачага. З 1918 года працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 года — старшы інспектар Галоўрэперткома БССР, у 1927 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі[1]. З 1928 года — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску[1]. У 1932—1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР[1]. З красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 — у рэдакцыі часопіса «Беларусь»[1]. У 1948—1954 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934 г.).

ТворчасцьПравіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926[1] годзе. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9—10 класаў (1948—1954).

Аўтар п'ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1940, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) — усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).

Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І. В. Гётэ «Рэйнеке-Ліс(руск.) бел.» (1940), раманы Вілі Брэдэля(руск.) бел. «Выпрабаванне» (1937), М. Кульбака «Зельманцы» (1960).

УзнагародыПравіць

  • Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі
  • «Знак Пашаны» і медалямі.
  • Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Вольский Виталий Фридрихович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

  • Вольскі Віталь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X