BMW 5
BWM 5-серыі — серыя аўтамабіляў бізнес-класа ад нямецкага аўтамабільнага канцэрна BMW. Першы аўтамабіль гэтай серыі быў выпушчаны ў 1972 годзе пад завадскім індэксам Е12.
Гісторыя Правіць
E12 (1972—1981) Правіць
"Пяцёрка" першага пакалення (E12) у Германіі выпускалася з 1972 да 1982 года, а ў Паўднёвай Афрыцы мадэль збіралі да 1984 года. Рухавікі — аб'ёмам 1,8-3,5 л магутнасцю 90-218 к.с. Выпушчана 699 тысяч машын.
E28 (1981—1987) Правіць
BMW пятай серыі другога пакалення (E28) выпускалася ў 1981-1987 гг. Рухавікі — аб'ёмам 1,8-3,5 л магутнасцю 86-286 к.с. У 1983 годзе першай з усіх мадэляў BMW атрымала дызельны рухавік: шасціцыліндраы, аб'ёмам 2,4 л з турбакампрэсарам Garrett T3 і двума электроннымі блокамі кіравання, магутнасць — 115 к.с.
У лютым 1984 года на аўтасалоне ў Амстэрдаме дэбютавала BMW M5 першага пакалення. Аўтамабіль меў шасціцыліндравы рухавік M88 ад BMW M1 — з двума размеркавальнымі валамі, чатырма клапанамі на цыліндр, упырскам Bosch Motronic і індывідуальнымі дросельнымі засланкамі для кожнага цыліндра. З іншых удасканаленняў — больш кароткія спружыны і амартызатары, узмоцненыя тармазы, у базавую камплектацыю ўваходзіла АБС.
Адначасова з версіяй M5 кліентам была прапанавана мадыфікацыя BMW M535i (185-218 к.с.), якую можна было замовіць як з механічнай каробкай перадач, так і з чатырохступеньчатым «аўтаматам» ZF.
Выпушчана 722 тысячы машын.
E34 (1987—1995) Правіць
Аўтамабілі трэцяга пакалення (E34) выпускаліся ў 1987—1996 гг. Рухавікі — аб'ёмам 1,8-3,8 л магутнасцю 113-340 к.с. У 1991 годзе мадэльны шэраг дапоўнілі ўніверсал і паўнапрывадная версія.
Усяго выпушчана 1 млн 333 тысячы аўтамабіляў, уключаючы 12254 аўтамабіляў мадыфікацыі M5.
E39 (1995—2003) Правіць
Аўтамабілі трэцяга пакалення (E39) выпускаліся ў 1995—2004 гг. Рухавікі — аб'ёмам 2,0-4,9 л магутнасцю 136-400 к.с.
Выпушчана 1 млн 488 тысяч аўтамабіляў, уключаючы 20711 версіі M5.
E60 / E61 (2003—2010) Правіць
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
F10 / F11 / F07 (2010—2017) Правіць
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
G30 / G31 (2017) Правіць
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Зноскі
Літаратура Правіць
- Пятая серия // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 18 (526). — С. 60-63. (руск.)
- Универсал // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 19 (481). — С. 14-20. (руск.)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW 5