Пуханос альпійскі

від раслін
(Пасля перасылкі з Baeothryon alpinum)

Пуханос альпійскі[3][4] (Trichophorum alpinum ці Baeothryon alpinum) — від кветкавых раслін роду Пуханос (Trichophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Пуханос альпійскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichophorum alpinum (L.) Pers., 1805

Сінонімы
Baeothryon alpinum

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  522802
NCBI  291103
EOL  524506
GRIN  t:465425
IPNI  315459-1
TPL  kew-270656

Батанічнае апісанне правіць

 
1. Trichophorum alpinum (L.) Pers. syn. Eriophorum alpinum L.
2. Eriophorum vaginatum L.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынёй да 25 см. Утварае дзярніну. Сцяблы шматлікія, тонкія, трохгранныя. Ніжняе лісце лускападобнае. Верхні ліст з кароткай пласцінкай. Колас мае даўжыню 5—8 см. Каласкі складаюцца з 2—3 двухполых кветак у пазухах спіральна размешчаных лускавінак. Калякветнік з 6 падоўжаных звілістых валаскоў, утвараючых негустую пухоўку. Плод — трохгранны арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расце на сфагнавых балотах. Пры частковым асушэнні і на выпрацаваных тарфянішчах захоўваецца доўгі час і нават разрастаецца, асабліва пры паўторным забалачванні. Квітнее ў маі — чэрвені, пладаносіць ў жніўні. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)