Фестываль «Be2gether» (літ.: Festivalis Be2gether) — найбуйнейшы фестываль музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краін, які праходзіць у Норвілішкесе ў Літве, ля мяжы з Беларуссю.

Be2gether
Дата(ы) Жнівень
Месца(ы) правядзення Норвілішкес,
Літва
Года 2007—2010
Жанр(ы) Рок
Поп
Электроніка
Сайт b2g.lt

Даты правіць

Першы фестываль «Be2gether» праходзіў 24—26 жніўня 2007 года. Другі адбыўся 14—17 жніўня 2008 года. Трэці фестываль Be2gether прайшоў 12—14 чэрвеня 2009 года[1]. Чацвёрты адбыўся 25-27 чэрвеня 2010 года[2].

Месца правіць

Фестываль праходзіць ва ўнікальных па сваёй прыродзе наваколлях мястэчка Дзевянішкі, якое мяжуе з Беларуссю. Адтуль свой пачатак бяруць пяць старадаўніх дарог, якія вядуць у Вільню.

Пра фестываль правіць

Фестываль «Be2gether» на гістарычных землях Нарвіліскага замка збірае аматараў рознай музыкі. На трох сцэнах, накіраваных у бок дзяржаў Еўрасаюза, гучыць рок, электроніка, «world» і альтэрнатыўная музыка, якую прадстаўляюць розныя выканаўцы і гурты з усяго свету[3][4]. Падчас фестывалю можна ўладкавацца на тэрыторыі адмысловага абсталяванага кемпінгу.

На працягу фестывалю таксама адчыненыя творчыя майстэрні, дзе госці могуць паспрабаваць сябе ў розных відах мастацтва. Таксама да ўвагі гасцей кіно пад адкрытым небам, спартыўныя спаборніцтвы, урокі музыкі і танца, заняткі жывапісам, адмысловыя зоны рэлаксацыі. На фестывалі таксама працуе адмыслова ўстроены дзіцячы садок, дзе бацькі могуць пакінуць сваіх малянят пад наглядам.

Фестываль «Be2gether» уключаны ў спіс мерапрыемстваў праграмы «Вільнюс — культурная сталіца Еўропы 2009». Частка сродкаў, атрыманых за продаж білетаў, аддаецца на гуманітарную дапамогу.

Be2gether-2007 правіць

На першым фестывалі былі абсталяваныя дзве вялікія сцэны і клуб-намёт. За тры дні і дзве ночы выступілі 32 выканаўцы з розных краін свету:

На тэрыторыі творчых майстэрняў і забаўляльных зон фестывалью працавала пасольства «рэспублікі Ужупіс», вядомая сваёй унікальнай творчасцю. Таксама кіно пад адкрытым небам, студыя выяўленчага мастацтва, фотастудыя «LT 1000»; жадаючыя маглі нацешыцца фотапаляваннем. Праводзіліся турніры па футболе і альтэрнатыўным баскетболе, жартоўныя шлюбы, прагляд extreme-фільмаў і матч footbag. Былі арганізаваныя конкурсы боды-арту (малюнкаў на целе) і графіці, вынікам якога стаў велізарны малюнак «Экалагічны блюз». Таксама былі прадстаўленыя гуманітарныя праекты: Big Brothers Big Sisters, Жывая бібліятэка.

Частка сродкаў, выгандлёваных за продаж білетаў, была пераведзена дзецям Чачэрска (побач з Гомелем, Беларусь), пацярпелым падчас Чарнобыльскай катастрофы.

Марцінас Статкус — стваральнік фільма аб першым фестывалі Be2gether 2007, паспрабаваў як мага дакладней перадаць усе настроі гэтай падзеі. Таму, па яго словах, фільм зняты як бы з трох ракурсаў: арганізатараў і музыкаў, гасцей і мясцовых жыхароў. Пасля выйшла абмежаваная колькасць DVD-фільмаў, набываючы якія, можна было купіць і першыя білеты на фестываль 2008 года.

Be2gether-2009 правіць

Фестываль «Be2gether-2009» адбыўся 12—14 чэрвеня 2009 года. У фестывалі прынялі ўдзел Gogol Bordello, Polarkreis 18, Touch and Go, Clawfinger, Андрус Мантовас.

Be2gether-2010 правіць

Фестываль «Be2gether-2010» адбыўся 25—27 чэрвеня 2009 года. У фестывалі прынялі ўдзел і беларускія музыкі і гурты: Лявон Вольскі, Akute, Cherryvata разам з Русяй, Open Space, DJ Laurel, Дзівасіл[6][7][8][9][10].

Забароны правіць

Аўтобусы з гасцямі імпрэзы ў 2008 годзе затрымліваліся на беларускім баку[11].

Зноскі

  1. Замировская, Татьяна. BE2GETHER: МАССОВЫЙ ПСИХОЗ в метре от Европы (руск.)(недаступная спасылка). БелГазета (22 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2009. Праверана 12 верасня 2020.
  2. Вікторыя Целяшук. Фестываль «Be2gether» адбудзецца напрыканцы чэрвеня // Звязда : газета. — 16 сакавіка 2010. — № 47 (26655). — С. 8. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  3. Воля Кузьміч.. У чацверты раз на Be2gether . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  4. Вячеслав Радионов.. be2gether 2010: сомнения развеяны (руск.). Ultra-music.com (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  5. Вілейта, Вадзім. «Музыка адчыняе межы» . Нямецкая хваля (26 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  6. Кавальчык, Ліза. «Гайдамакі», Вольскі і Будзьма together! . Наша Ніва (27 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2010. Праверана 21 лютага 2020.
  7. Макарэвіч, Сяргей. Музыка ў 2011-м . Наша Ніва (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
  8. Шейн, Юлия; Ольга Макей; Андрей Сержантов.. «Be2gether 2010» собрал и меломанов, и любителей экстрима (руск.). СТБ (27 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  9. Be2gether: працяг фэсту (фотарэпартаж). Будзьма беларусамі! (28 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  10. deadhamster. Be2Gether 2010 — секс, наркотики и rock'n'roll? — Музыка (руск.). another.by (1 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  11. На мяжы затрыманы аўтобус з гасцямі фестывалю Be2gether . Хартыя’97 (15 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 26 студзеня 2020.

Спасылкі правіць