BepiColombo
BepiColombo — сумесная касмічная аўтаматычная місія да Меркурыя Еўрапейскага касмічнага агенцтва (EKA) і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA).
Аб місіі
правіцьEKA у садружнасці з JAXA зацвердзілі праграму BepiColombo ў 2008 годзе, у ходзе якой плануецца даследаваць бліжэйшую да Сонца планету — Меркурый. Праектны кошт праграмы 350 мільёнаў еўра. Міжпланетны зонд плануецца запусціць да Меркурыя ў жніўні 2015[1]. Да самай маленькай і адной з найменш вывучаных планет Сонечнай Сістэмы адправяцца дзве арбітальных станцыі на адным транспартным модулі Mercury Transfer Module (MTM). Місія будзе запушчана з дапамогай расійскай ракеты-носьбіта Саюз-У-Фрэгат, і палёт будзе доўжыцца шэсць гадоў. Агульная вага комплексу складае каля трох тон, з якіх прыкладна палова — гаручае. BepiColombo будзе выкарыстоўваць электраракетныя рухавікі, апрабаваныя на зондзе Смарт-1. Для эканоміі паліва ў працягу палёту BepiColombo зробіць чатыры гравітацыйных манеўры ў полі прыцягнення Месяца, Зямлі, Венеры і Меркурыя. А перад выхадам да Меркурыч ад транспартнага модуля аддзеляцца дзве арбітальныя станцыі.
Назва місіі
правіцьBepiColombo названы ў гонар італьянскага матэматыка і інжынера Джузэпэ Каломба (Giuseppe (Bepi) Colombo) (1920-1984) з універсітэта Падуі (Італія). Ён распрацаваў тэорыю гравітацыйнага манеўру, якая выкарыстоўваецца для палётаў касмічных апаратаў да іншых планет. Каломба ўдзельнічаў у распрацоўцы траекторыі карабля Марынэр-10, касмічнага апарата, які другім здзейсніў гравітацыйны манеўр (каля Венеры).
Арбітальныя станцыі
правіцьПершая станцыя, Mercury Planet Orbiter (MPO), распрацоўваецца агенцтвам ЕКА. Расія таксама прымае ўдзел у стварэнні абсталявання для гэтага модуля, адзін з 11 навуковых прыбораў на МРО будзе расійскім. Гэтая станцыя выйдзе на арбіту вышынёй ад 400 да 1500 км над паверхняй Меркурыя і зоймецца вывучэннем паверхні планеты. У прыватнасці, плануецца стварэнне мультыхвалевай карты паверхні планеты.
Другая станцыя завецца Mercury Magnetospheric Orbiter (MMO). Яе распрацоўвае японскае касмічнае агенцтва. На ММО ўсталююць пяць навуковых прыбораў, і арбіта яго будзе больш выцягнутай. Бліжэйшая адлегласць да планеты ў выпадку ММО будзе таксама роўна 400 км, а вось аддаляцца зонд будзе на цэлых 12 000 км. Гэтая частка BepiColombo зоймецца вывучэннем магнітасферы Меркурыя.
Прыбыццё
правіцьПрыбыццё ў раён адной з самых малавывучаных планет нашай сістэмы чакаецца ў 2021 годзе. Навукоўцы чакаюць, што абедзве станцыі змогуць прапрацаваць у ваколіцах Меркурыя як мінімум год. Да гэтага часу адзінымі штучнымі апаратамі, які праляцеў паблізу Меркурыя, сталі амерыканскія «Марынер-10» (сярэдзіна 70-х) і MESSENGER (запушчаны ў 2004 годзе). «Марынер-10» здзейсніў тры пралёты планеты і перадаў малюнкі планеты. MESSENGER здзейсніў першы пралёт каля Меркурыя 14 студзеня 2008 г., а на кругавую арбіту вакол Меркурыя апарат выйшаў 18 сакавіка 2011 г.[2]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Исследование Меркурия Архівавана 6 лютага 2015. (руск.)
- BepiColombo page at ESA Spacecraft Operations (англ.)
- Доўгатэрміновая праграма агенцтва «JAXA 2025» у PDF фармаце Архівавана 28 верасня 2006. (англ.)