Betfredбрытанская букмекерская кампанія, названая ў гонар сузаснавальнікаў Фрэда і Пітэра Данаў. У 1967 годзе была створаная першая букмекерская кантора Betfred у Сэлфардскім Сіці. У 2004 годзе абарот кампаніі склаў £3,5 млрд, павялічыўшыся на £550 млн за 2003 год. Па стане на люты 2016 года кампанія валодае 1370 букмекерскімі канторамі.

Betfred, Putney, London.JPG

Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ва Уорынгтане. Кіраўніком з’яўляецца Джон Хэдак, які пачынаў працаваць у кампаніі ў якасці рэгіянальнага менеджэра.

Фрэд Дан стаў першым букмекерам, які вярнуў грошы гульцам, нягледзячы на іх паразу, калі ў 1998 годзе кампанія вярнула грошы гульцам, якія паставілі на перамогу «Манчэстэр Юнайтэд» у Прэм'ер-лізе, але «Арсенал» абышоў манчэстэрскую каманду на 1 ачко. Апроч таго, Betfred вярнулі грошы гульцам, якія паставілі на перамогу «Манчэстэр Юнайтэд» у Прэм'ер-лізе 2011/2012, калі «Манчэстэр Сіці» абышоў «Юнайтэд» па розніцы мячоў.