Białoruskie Zeszyty Historyczne

перыядычнае выданне

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускія гістарычныя сшыткі — друкаваны орган Беларускага гістарычнага таварыства, які выдаецца з 1994 ў Беластоку 2 разы на год на польскай, беларускай і рускай мовах.

Białoruskie Zeszyty Historyczne
Арыгінальная
назва
польск.: Białoruskie Zeszyty Historyczne[1]
Тып часопіс
Выдавец Беларускае гістарычнае таварыства
Краіна
Заснавана 1994
Мова беларуская і польская
Галоўны офіс
Тыраж
ISSN 1232-7468

Публікуе навуковыя артыкулы, агляды, рэфераты, біяграфічныя і архіўныя матэрыялы, рэцэнзіі. Публікацыі асвятляюць палітычную, сацыяльную і гаспадарчую гісторыю Беларусі, пытанні культуры, дэмаграфіі, гістарычнай геаграфіі Беларусі, а таксама беларускі грамадска-палітычны рух у Польшчы.

Першыя чатыры сшыткі адрэдагаваў Юрка Каліна, рэдактар наступных нумароў Яўген Мірановіч.

Спасылкі правіць

  1. а б The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1232-7468