«Biely Odpor» (бел.: Белы адпор) — славацкі гурт, які грае ў жанры рок супраць камунізму. Галава гурта — Ондрэй Дзюрыца, з 2019 года спікер НПНС.

Biely Odpor
Жанры панк-рок
Oi!
рок супраць камунізму
Гады 1993 — 2003
Краіна  Славакія
Горад Браціслава
Мовы песень славацкая
Лэйблы «Victory Records»
«Vagos Records Engerau»
Склад Ондрэй Дзюрыца і іншыя

Неанацызм правіць

Ондрэй Дзюрыца заяўляў у адказ на артыкул у «Nový čas»:

Пазоўнік адмаўляў, што у гурта былі заўзятары, асабліва з шэрагу неанацыстаў. Сувязь гурта ў артыкуле з меркаваным расізмам не мае ніякіх фактычных падстаў. У артыкуле няма прыкладу групавой альбо сольнай працы заяўніка. У тэкстах песень абвінавачаных не бачныя ідэі перавагі белай расы, вызначэння ворага, які нясе адказнасць за сацыяльныя праблемы, міжнародныя змовы і да таго падобнае

Аднак у песні «Hriechom proti rase» (бел.: Грэхам супраць расы) ёсць наступныя радкі:

Мы пакараем кожнага здрадніка расы, гэты дотык будзе пагібельным. Хто супрацьстаіць нам, пакаштуе пах смерці! Усталюем шыбеніцу, хутка прыйдзе наш час, дзень расплаты набліжаецца, я ўжо чую ворагаў плач. Аб’явім нястомную барацьбу зь імі, яны павінныя пакутаваць з кожным уздыхам! Грэх супраць крыві і расы заслугоўвае самага жорсткага пакарання — найцяжэйшага пакарання

У песні «Prvý muž národa» (бел.: Першы мужчына нацыі) праслаўляецца Ёзаф Ціса, прэзідэнт Першай Славацкай Рэспублікі, якая фактычна была марыянетачнай дзяржавай Нямеччыны. Тэкст песні «Hudba tvojho svedomia» (бел.: Музыка твайго сумлення) відавочна расісцкі. У прыпеўцы гаворыцца:

Музыка падобная да крышталю, танец пранікае ў цела. Гэтая кроў чыстая, злучыла нас усіх, белая сіла ... Выбух басоў аднойчы ўсё скончыць, не будзе хіп-хопу, рэгі, рэпу, джазу і соўлу, гул малпаў назаўжды згубіцца, будучыня — белы рок-н-рол.

Альбомы правіць

  • На вокладцы альбома «Vitazstvo alebo smrť» ёсць падзякі неанацысцкім гуртам «VLAJKA», «ZÁŠŤ 88», «KONKWISTA 88», «ADL 122», «CORONA FERREA», «KRÁTKY PROCES» і «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню, незалежна ад наступстваў і ахвяр...» Напрыканы ж: «Верны сабе, шчыльна наперад».
  • На адваротным баку вокладкі альбома «Slobody sen» — прывітанне, напрыклад, іншага неанацысцкага гурта «Krátky proces», і падзякі некалькім неанацысцкім гуртам. З чэшскай нацысцкай сцэны гэта «Vlajka». Ёсць таксама надпіс «White Power».
  • На вокладцы альбома «The Best of» — знаходзіцца падзяка «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню,» а таксама прывітанне неанацысцкаму гурту «Ancestors».

Творчасць правіць

Зборнікі правіць

«Skins' songs vol. 3» (1996)

Альбомы правіць

  • «Live» (1994)
  • «Hlas krvi» (1996, 2000)
  • «Vitazstvo alebo smrť» (1996)
  • «Slobody sen» (1999)
  • «The Best of» (2003)

Спасылкі правіць