Bonfire Heart
«Bonfire Heart» — першы сінгл англійскага спевака Джэймса Бланта з яго чацвёртага студыйнага альбома «Moon Landing».
Bonfire Heart | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл Джэймса Бланта з альбома Moon Landing |
||||
Выпушчаны | 29 ліпеня 2013[1] | |||
Фармат | CD, лічбавая спампоўка | |||
Жанр | фолк-поп | |||
Працягласць | 3 хвіліны 54 секунды | |||
Лэйбл | Atlantic Records | |||
Прадзюсар | Раян Тэдэр | |||
Аўтар песні | Джэймс Блант, Раян Тэдэр | |||
|
||||
|
||||
Джэймса Бланта, храналогія сінглаў | ||||
|
Песня была напісана Джэймсам Блантам у супрацоўніцтве з салістам гурта «OneRepublic» Раянам Тэдарам, з якім раней быў напісаны яшчэ адзін сінгл «Stay the Night». Песня дэбютавала на 6-ым месцы ў брытанскім хіт-парадзе «UK Singles Chart» і здолела ўзняцца на 4-ую пазіцыю.
Прома
правіцьЛэйбл гуказапісу Бланта рассылаў па email паведамленні для паклоннікаў адносна выхаду песні. Аднак высвятлілася, што паведамленні былі разасланы значна большай колькасці людзей, чым планавалася. Пазней Джэймс Блант праз твітэр папрасіў прабачэння за тое, што паведамленні былі разасланы ўсёй Вялікабрытаніі з-за памылкі.[2] Пасля гэтага Email заклікала сваіх карыстальнікаў наведваць старонку SoundCloud Бланта, дзе можна было спампаваць песню бясплатна. Упершыню па радыё песня прагучала 29 ліпеня на радыё Бі-Бі-Сі-2. У той жа дзень на афіцыйны сайт было запампавана лірык-відэа.
28 жніўня 2013 года быў выпушчаны кліп на песню, зняты Вонам Арнелам[3].
7 кастрычніка Джэймс Блант выканаў песню на аўстралійскім шоу X-Factor.
5 лістапада Bonfire Heart прагучала ўжывую на The Ellen DeGeneres Show.
28 лютага 2014 года падчас інтэрв’ю на тэлеканале Skavlan Джэймс Блант спеў Bonfire Heart ужывую.
Зноскі
- ↑ iTunes - Music - Bonfire Heart - Single by James Blunt
- ↑ Blunt, James (29 July 2013), @DirtyLilBlunt on Twitter, Праверана 1 August 2013
- ↑ James Blunt "Bonfire Heart" (Vaughan Arnell, dir.) . Video Static (3 верасня 2013). Праверана 18 August 2014.