Лядоўнікі (сямейства)

сямейства насякомых
(Пасля перасылкі з Boreidae)

Лядоўнікі (Boreidae) — нешматлікае сямейства насякомых з атраду скарпіёнавых мух, якое налічвае каля 30 відаў. Усе віды барэальныя і сустракаюцца на высокіх пунктах у Паўночным паўшар’і. Апошнія даследаванні паказалі, што прадстаўнікі сямейства больш роднасныя блохам, чым іншым скарпіёнавым мухам[1].

Лядоўнікі (сямейства)

Boreus westwoodi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boreidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114995
NCBI  48910
EOL  930
FW  288699
Самка Boreus westwoodi
Самка Boreus hyemalis

Апісанне правіць

Даўжыня цела 2-6 мм. Дзюбападобна выцягнутая галава мае грызучы ротавы апарат. Крылы ў самак цалкам рэдукаваныя, у самцоў — зачаткавыя. Перасоўваюцца, падскокваючы, накшталт некаторых павукоў і нагахвостак[2]. З’яўляюцца ў адлігу на снезе паблізу месцаў, пакрытых імхамі, якімі харчуюцца як імага, так і лічынкі. Гінуць пры павышэнні тэмпературы да такой, якая з’яўляецца аптымальнай для большасці іншых насякомых.

Развіццё правіць

Лічынка генерыруе 2 гады, восенню акукліваецца. Перад пачаткам зімы з’яўляюцца дарослыя асобіны[3].

Ахова правіць

Адзін від уключаны ў Чырвоную кнігу Ленінградскай вобласці (Boreus westwoodi Hagen, 1866)[4].

Храмасомы правіць

Гаплоідны набор храмасом у даследаваных відаў вагаецца ад 9 (Hesperoboreus notoperates) да 14 (Boreus hyemalis) (Penny, 1977: pp.149—150).

Зноскі

  1. Whiting, M. F. (2002). "Mecoptera is paraphyletic: multiple genes and phylogeny of Mecoptera and Siphonaptera". Zoologica Scripta. 31 (1): 93. doi:10.1046/j.0300-3256.2001.00095.x. [1]
  2. World Checklist of Extant Mecoptera Species
  3. М. С. Гиляров, Ф. Н. Правдин. Жизнь Животных Том 3. — Издательство «Просвещение», 1984 г. Издание 2-е переработанное. Стр. 248
  4. Документ без имени

Літаратура правіць

  • Мартынова О. М. (1954). Скорпионницы (Mecoptera) фауны СССР. 1. Boreidae. — Труды Зоологического института АН СССР. — Москва. — Том 15. С.54-66.
  • Penny, Norman S. (1977). A Systematic Study of the Family Boreidae (Mecoptera). — Lawrence: The University of Kansas. — Science Bulletin: Vol. 51, No. 5. — Pp. 141—217. [2]

Спасылкі правіць