«БоршадХем» — хімічнае прадпрыемства Венгрыі, заснаванае ў 1949 годзе ў Казінцбарцыцы (медзье Боршад-Абаўй-Земплен) ў якасці «Боршадскага хімічнага завода».

«БоршадХем»
Тып закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1949
Размяшчэнне медзье Боршад-Абаўй-Земплен
Ключавыя постаці Цыаншэнь Дзінь
Галіна хімічная прамысловасць
Прадукцыя метылендыфенілдыізацыянат (МДІ), талуілендыізацыянат (ТДІ), полівінілхларыд (ПВХ)
Абарот 1,46 млрд еўра (2014 год)
Чысты прыбытак
  • 444 млн € (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 124 чал. (2014)
Дэвіз Хімія на пакаленні
Матчына кампанія «Ваньхуа» (Кітай)
Сайт borsodchem-group.com

На 2020 год прадпрыемства выпускала метылендыфенілдыізацыянат (МДІ), талуілендыізацыянат (ТДІ), полівінілхларыд (ПВХ) і хлор-лугавыя вырабы[2]. «БоршадХем» быў іх вядучым вытворцам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама адным з найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Венгрыі. Прадпрыемства мела даччыную вытворчасць у Чэхіі (Острава) і гандлёвыя прадстаўніцтвы ў яшчэ 6 краінах[3].

Будова правіць

На 2020 год ЗАТ «БоршадХем» уключала па 6 падраздзяленняў у Венгрыі і за мяжой. У Венгрыі дзейнічалі: ТАА «Вытворчасць і збыт аконных рамаў БХ», ТАА «Пастаўшчык палімераў», ТАА «Фармалін БХ-КХ» і ТАА «Электрастанцыя БХ» у Казінцбарцыцы (медзье Боршад-Абаўй-Земплен, а таксама Асяродак распрацоўкі ў Гёдзёлё (медзье Пешт) і гандлёвае прадстаўніцтва ў Будапешце. За мяжой працавалі ТАА «Мараўскія хімічныя заводы» ў Чэхіі (Острава) і 5 гандлёвых прадстаўніцтваў у Бразіліі (Баруэры, штат Сан-Паўлу), Турцыі (Стамбул) і 3 краінах Еўропы: Італіі (Мілан), Польшчы (Катавіцы) і Харватыі (Заграб)[4].

Гісторыя правіць

 
«Боршадскі хімічны камбінат» (1967 год)

У 1949 годзе ў горадзе Казінбарцыка на паўночным усходзе Венгрыі заснавалі 1-ы ў краіне хімічны завод. У 1954 годзе «Боршадскі прамысловы трэст», «Боршадскі коксахімічны завод» і «Сажоменцкі хімічны завод» злучылі ў «Боршадскі хімічны камбінат». На прадпрыемстве сталі выпускаць такія азотныя ўгнаенні, як аміяк, мачавіна і нітрыт. У 1958 годзе прадпрыемства налічвала 1397 супрацоўнікаў. У 1963 годзе да камбіната далучылі «Берэнтэйскі хімзавод» і пачалі вырабляць па 6000 тон полівінілхларыду (ПВХ) за год. У 1967 годзе дабудавалі капралактамавы завод і пашырылі азотны завод. У 1969 годзе ўвялі 2-ю чаргу вытворчасці ПВХ гадавой магутнасцю 25 000 тон. За 1969 год «Боршадскі хімічны камбінат» («БХК») выпусціў на 3-х азотных заводах 126 866 тон аміяку, што склала 30,6% яго вытворчасці ў Венгрыі. У выніку «БХК» стаў 6-м па велічыні хімічным прадпрыемствам краіны. У 1973 годзе лік супрацоўнікаў вырас да 5425 чалавек. У 1978 годзе адчынілі 3-ю чаргу вытворчасці ПВХ магутнасцю 150 000 тон за год. У 1991 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянернае таварыства. На пачатку 1990-х гадоў запусцілі завод ізацыянату, дзе сталі вырабляць метылендыфенілдыізацыянат (МДІ). На пачатку 2000-х вытворчасць пышырылі выпускам талуілендыізацыянату (ТДІ)[5]. У 2007 годзе прадпрыемства набыў англійскі інвестхолдынг «Перміра» (Лондан). У 2011 годзе яго прадалі кітайскаму холдынгу «Ваньхуа» (Яньтай, правінцыя Шаньдун).

Кіраўнікі правіць

 
Лагатып «Боршадскага хімічнага камбіната» (да 1991 года)
  • Ёзеф Саба (1954—1955)
  • Шандар Гор-Нагі (1955—1957)
  • Ласла Шутэ (1957—1963)
  • Іштван Санта (1963—1971)
  • Іштван Кёртвельес (1971—1981)
  • Талнай Лаёш (1981—1991)
  • Ласла Ковач (1991—2006)

Зноскі

  1. https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
  2. Наш профіль (венг.)(недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (28 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  3. Сучаснасць (венг.)(недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (28 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2019. Праверана 30 сакавіка 2020.
  4. Звяжыцеся з намі (венг.)(недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (28 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  5. Гісторыя (венг.)(недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (28 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.

Спасылкі правіць

  • Кантакт (чэшск.)(недаступная спасылка). ТАА «Мараўскія хімічныя заводы» (28 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019. Праверана 30 сакавіка 2020.