Свірэпіца

від раслін
(Пасля перасылкі з Brassica campestris)

Свірэ́піца[3], капуста палявая[3], свірэпа[4] (Brassica rapa campestris ці Brassica campestris L.) — кветкавая расліна сямейства Капуставыя, падвід віду Рэпа, раней лічылася відам роду Капуста.

Свірэпіца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica rapa campestris (DC.) Metzg., 1833

Сінонімы
Brassica campestris L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  145471
EOL  1247910
GRIN  t:409456
IPNI  60452336-2

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—100 см. Сцябло галінастае, прамое. Лісце шызае, ніжняе чаранковае, лірападобна-перыстанадрэзанае, апушанае; верхняе — сцяблоабдымнае, яйцападобнае або прадаўгавата-эліпсападобнае. Кветкі правільныя, залаціста-жоўтага колеру, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі з мехападобным уздуццем каля асновы, пялёсткі адваротнаяйцападобныя, звужаныя ў ногцік; тычынак 6. Плод — стручок з доўгім носікам.

Пашырэнне правіць

Радзіма — Цэнтральная Азія. Вырошчваецца ў азіяцкіх і еўрапейскіх краінах. У Паўночную Афрыку, Амерыку і Аўстралію занесена. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях, агародах, уздоўж дарог. Цвіце ў маі—жніўні.

Выкарыстанне правіць

Кармавая (асабліва для свіней), алейная (у насенні 35—45 % тлустага алею) расліна і сідэрат. Свірэпіцавы алей выкарыстоўваецца ў харчовай, мылаварнай і лакафарбавай прамысловасці. Добры меданос. Маладое лісце спажываюць як салату[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць