Cіпрыяна Мера

Сіпрыяна Мера Санс (ісп.: Cipriano Mera Sanz; 4 лістапада 1897, Мадрыд24 кастрычніка 1975, Сен-Клу) — іспанскі палітычны і ваенны дзеяч часоў Другой Іспанскай Рэспублікі і грамадзянскай вайны. Анархіст, член НКП.

Cіпрыяна Мера
Mera cipriano.jpg
Дата нараджэння 4 лістапада 1897(1897-11-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1975(1975-10-24)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Усеагульная канфедэрацыя працы (Іспанія)
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Commons-logo.svg Cіпрыяна Мера на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Мадрыдзе.

Будучы муляром[3], Мера далучыўся да анархісцкага руху, пасля ўступіў у анарха-сіндыкалісцкую Нацыянальную канфедэрацыю працы (НКП). Падчас Іспанскай рэвалюцыі адносіўся да найбольш радыкальных членаў НКП, супрацоўнічаў з Федэрацыяй анархістаў Іберыі. У чэрвені 1936 года Мера ўдзельнічаў у арганізацыі страйку будаўнікоў, электрыкаў, аператараў і ліфцёраў у Сарагосе, за што быў прысуджаны да турэмнага зняволення[4].

У турме Мера прабыў нядоўга. Калі пачалася грамадзянская вайна, ён быў вызвалены і ўступіў у шэрагі рэспубліканцаў. Пад яго кіраўніцтвам урадавыя войскі задушылі паўстанні ў Гвадалахары, Алькала-дэ-Энарэсе і Куэнцы[5]. Камандуючы 14-й рэспубліканскай дывізіяй, анархіст удзельнічаў у абароне Мадрыда, Гвадалахарскай і Брунецкай аперацыях[6]. У красавіку 1938 года, пасля прызначэння на пасаду камандзіра IV корпуса, Мера быў удастоены звання падпалкоўніка[7].

У канцы грамадзянскай вайны ў 1939 годзе, лічачы, што Рэспубліка хутка будзе разгромлена, разам з адным з лідараў правага крыла ІСРП Хуліянам Бестэйрам падтрымаў путч палкоўніка Сехісмунда Касада, які выступаў за перамовы з Франсіска Франка.

Незадоўга да канчатковага паражэння рэспубліканцаў Мера на самалёце эвакуіраваўся ў Аран, потым у Касабланку, але адтуль быў экстрадаваны ў Іспанію ў лютым 1942 года[3]. У 1943 годзе першапачаткова ён быў прысуджаны да смерці, але пазней прысуд замянілі на турэмны тэрмін (30 гадоў).

У 1946 годзе Мера быў вызвалены і праз год эміграваў у Францыю[8]. Тут ён вярнуўся да прафесіі муляра і актыўнага ўдзелу ў анарха-сіндыкалісцкім руху, пасяліўся ў горадзе Сен-Клу, дзе і памёр у 1975 годзе[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Cipriano Mera // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Cipriano Mera Sanz // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p. 410
  4. Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. pag. 48
  5. Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p.77
  6. Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p.283
  7. Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. pp.219-220
  8. Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p. 492

СпасылкіПравіць