C/2020 F3 (NEOWISE)

камета

C/2020 F3 (NEOWISE) — доўгатэрміновая камета, адкрытая 27 сакавіка 2020 года пры дапамозе інфрачырвонага касмічнага тэлескопа NEOWISE, якая стала бачная з Зямлі паблізу перыгелія ў ліпені 2020 года.

C/2020 F3 (NEOWISE)

Камета C/2020 F3 (NEOWISE) бачная 13 ліпеня 2020
Адкрыццё
Першаадкрывальнік: NEOWISE
Дата адкрыцця: 27 сакавіка 2020
Характарыстыкі арбіты
Афелій: 544—720 а. а.
Перыгелій: 0.29478 а.а
Фізічныя характарыстыкі

Свой перыгелій камета прайшла 3 ліпеня 2020 года. Яна была адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхіле ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Па стане на 5 ліпеня яе бачная зорная велічыня складала каля +1,5m[1]. У наступны раз C/2020 F3 (NEOWISE) вернецца да Сонца цераз 6800 год.

Зноскі

  1. COBS - Comet OBServation database. cobs.si. Праверана 3 ліпеня 2020.