Галавач (род грыбоў)

(Пасля перасылкі з Calvatia)

Галава́ч[1] (Calvatia) — род базідыяльных грыбоў сямейства дажджавіковых.

Галавач

Галавач круглы (Calvatia caelata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calvatia Fr. (1849)


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68761
EOL  16585
MB  19051

Апісанне правіць

Пладовыя целы наземныя, розных памераў (ад 5 да 60 см), авальныя, шарападобныя, грушападобныя, плаўна пераходзяць да асновы ў баразнаватую ножку. У асобных відаў пладовае цела сядзячае. Мякаць белая з прыемным пахам і смакам, складаецца з камер, з узростам распыльваецца на споры і капіліцый.

Арэал і экалогія правіць

Адрозніваецца 35 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца галавач мешкападобны (Calvatia utriformis), галавач круглы (Calvatia caelata). Глебавыя сапратрофы. Растуць асобнымі экзэмплярамі і групамі пераважна на лугах і пашах. Пладовыя целы з’яўляюцца летам і восенню.

Выкарыстанне правіць

Маладыя грыбы ядомыя. Некаторыя віды маюць біялагічна актыўнае рэчыва кальвацын.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць

  • Гапіенка В. Галавач // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.