Лісічка сапраўдная

(Пасля перасылкі з Cantharellus cibarius)

Лісі́чка сапраўдная (Cantharellus cibarius) — від грыбоў сямейства Лісічкавыя (Cantharellaceae).

Лісічка сапраўдная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cantharellus cibarius Fr., 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  36066
EOL  6666298
MB  200345

Назва правіць

Народныя назвы лісічка, лісіца[1].

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба па форме падобнае да шапкі на ножцы, але шапка і ножка ўяўляюць сабой адзінае цэлае, без акрэсленай мяжы; колер — ад светла-жоўтага да памяранцава-жоўтага.

 
Лісічка на паштовай марцы Беларусі

Шапка дыяметрам 2—12 см, часта з хвалістым краем або няправільнай формы, увагнута-распасцёртая, выпуклая потым уціснутая, плоская, з загорнутымі краямі і ўціснутая ў цэнтры, у спелых грыбоў лейкападобная. Паверхня шапкі гладкая, матавая. Скурка цяжка аддзяляецца ад мякаці шапкі. Складкі гіменафору тоўстыя, зыходзяць на ножку. Мякаць сакавіта-мясістая, у ножцы валакністая, жоўтая па краях і бялёсая ў сярэдзіне пладовага цела, з кіслявым смакам і слабым пахам сушанай садавіны ці карэння.

Пашырэнне правіць

Расце на глебе ў розных лясах, часта вялікімі групамі. На Беларусі пладовыя целы сустракаюцца ў ліпені-кастрычніку.

Выкарыстанне правіць

 
Лісічкі ў краме, Мюнхен.

Добра вядомы ядомы грыб. Утрымлівае вялікую колькасць вітамінаў PP і групы B, мікраэлементаў (цынк, медзь).

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура правіць