Асака збліжаная

(Пасля перасылкі з Carex appropinquata)

Асака збліжаная[3][4] (Carex appropinquata) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі.

Асака збліжаная

Агульны выгляд расліны, Чэхія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex appropinquata Schumach., 1801

Ахоўны статус

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  240679
EOL  1124950
IPNI  298604-1
TPL  kew-224556

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна, 50-100 см вышынёй. Ліставыя пласцінкі 3-4 мм шырынёй. Ніжняе лускападобнае лісце карычнева-чорнае ці амаль чорнае, распадаюцца на шматлікія простыя валокны, што апранаюць аснаванні парасткаў; часам на валокны распадаюцца толькі кончыкі лускападобных лісткоў. Суквецці 5-6 см даўжынёй. Крыючыя лускі жаночых кветак з вузкай плёнкавай аблямоўкай. Мяшэчкі наперадзе з 10-13 жылкамі[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі; расліна ўмераных, альпійскіх (да 1500 м) і барэальных зон[5][6].

Ва Украіне засяляе асаковыя балоты, разрэджаныя чорнаальшаннікі. Расце на Палессі, у лесастэпе і Прыкарпацці, звычайны[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 431. (руск.) (укр.)
  5. Euro+Med Plantbase. (англ.)
  6. Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)