Асака пальчатая

(Пасля перасылкі з Carex digitata)

Асака пальчатая[3][4] (Carex digitata) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі.

Асака пальчатая

Агульны выгляд расліны, Фінляндыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex digitata L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  140805
EOL  1124574
IPNI  299459-1
TPL  kew-225999

Назва правіць

Асака пальчатая, скарада[5][6].

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна, 10-30 см. Каласкі больш-менш расстаўленыя, толькі верхні жаночы каласок набліжаны да верхавінкавага мужчынскага, і роўны яму па вышыні або нават перавышае яго. Жаночыя каласкі 1.4-3 см даўжынёй, з 5-10 кветкамі. Покрыўныя лускі роўныя мяшэчкам. Мяшэчкі 3.5-4 мм даўжынёй[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі[7][8].

Ва Украіне від расце ў розных лясах — на Палессі, у лесастэпе, Карпатах звычайны; у байрачных лясах  (руск.) стэпу і горнага Крыму зрэдку або спарадычна[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 426. (руск.) (укр.)
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. plantsoftheworldonline.org. (англ.)