Carissa — род дробных дрэў і моцна галінастых калючых кустоў сямейства Кутровыя (Apocynaceae). Род складаецца з 8 відаў[5], якія растуць у трапічных і субтрапічных раёнах Афрыкі, Аўстраліі і Ганконга.

Carissa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carissa L., 1767[3]

Сінонімы
Carandas Adans.
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30163
NCBI  84860
GRIN  g:2090
IPNI  2243-1

Апісанне правіць

 
Carissa macrocarpa

Расліны вышынёй ад 2 да 10 м. Галіны калючыя з васковым лісцем даўгаватай формы, даўжынёй 3-8 см.

Большую частку года расліна цвіце. Кветкі пяціпялёсткавыя, дыяметрам ад 1 да 5 см, з белым або ружовым вяночкам.

Плод — ягада у форме слівы, даўжынёй ад 1,5 да 6 см, ад чырвонага да цёмна-фіялетавага або чорнага колеру, у залежнасці ад віду. У спелым плодзе ўтрымліваецца да 16 плоскіх карычневых насенін.

Выкарыстанне правіць

Плады ядомыя і лічацца садавіной.

Расліну выкарыстоўваюць у жывых агароджах з-за вострых шыпоў.

Віды правіць

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 8 відаў[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Mant. Pl. 1:7. 1767
  4. а б Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  5. а б Carissa (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 сакавіка 2013). Праверана 12 жніўня 2016.