Champion of Champions 2016 (снукер)

(Пасля перасылкі з Champion of Champions 2016, снукер)


Champion of Champions 2016 (таксама вядомы як Dafabet Champion of Champions 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 12 лістапада 2016 года на Рыка арэне, у Ковентры, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Champion of Champions, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Кампанія Dafabet у другі раз пасля розыгрышу 2014 года спансавала турнір Champion of Champions. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Champion of Champions 2016
Фота
Сезон 2016/2017
Тэрміны 7 — 12 лістапада 2016
Арэна Рыка арэна
Горад Ковентры
Краіна Англія
Арганізацыя Матчрум Спорт
Спонсар Dafabet
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £300,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Лік 10:7
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 123
Колькасць соценных серый 23
Найвышэйшая серыя 143 (Джон Хігінс)
←2015Champion of Champions2017→
Снукерны сезон 2016/2017
←Чэмпіянат Кітая Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі→

Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Шона Мёрфі (4:2), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (6:4), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Роні О’Салівана ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой другі прафесійны тытул запар пасля перамогі на чэмпіянаце Кітая за тыдзень да гэтага.

ТурнірПравіць

Champion of Champions 2016 года стаў шостым розыгрышам турніру Champion of Champions, які праходзіў у 1978 і 1980 гадах у Лондане, Англія і быў адноўлены ў 2013 годзе. З 2013 года спаборніцтва паміж пераможцамі найбуйнейшых снукерных турніраў праводзіцца на Рыка арэне ў Ковентры, Англія.

Champion of Champions 2016 праходзіў пад эгідай арганізацыі Матчрум Спорт (англ.: Matchroom Sport) і быў акрэдытаваны сусветнай асацыяцыяй прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association), а таксама ўваходзіў у каляндар мэйн-тура ў якасці аднаго з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.

Матчы асноўнай стадыі турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на Рыка арэне.

Прызавыя грошыПравіць

Кампанія Dafabet у другі раз спансавала Champion of Champions. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £300,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £100,000, як і на Champion of Champions 2015.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £100000
Фіналіст £50000
Паўфіналісты £25000
Фіналісты груп £10000
Паўфіналісты груп £7500
Агульны прызавы фонд £300000

Фармат турніруПравіць

На Champion of Champions 2016 прынялі ўдзел 14 гульцоў, якія перамагалі на прафесійных турнірах з папярэдняга розыгрышу спаборніцтва, а таксама два снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў аднагадовым рэйтынгу сярод астатніх. 16 удзельнікаў былі фармальна разбіты на 4 групы па 4 снукерысты. На працягу першых чатырох дзён гуляліся па тры матчы кожнай групы (два паўфіналы і фінал), пераможцы якіх траплялі ў паўфінальную стадыю турніру, паядынкі якой гуляліся ў пяты гульнявы дзень, а фінал спаборніцтва праходзіў у шосты апошні дзень Champion of Champions. Усе матчы праходзілі за адным сталом на Рыка арэне ў Ковентры, Англія.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Паўфіналы груп 7–10 лістапада 7 4
Фіналы груп 7–10 лістапада 11 6
1/2 фіналу 11 лістапада 11 6
Фінал 12 лістапада 19 10

УдзельнікіПравіць

На турнір Champion of Champions 2016 былі запрошаны пераможцы ўсіх рэйтынгавых і нізкарэйтынгавых турніраў з папярэдняга розыгрышу Champion of Champions, а таксама пераможцы запрашальных Мастэрс 2016, Championship League 2016, Shoot-Out 2016, чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2016 і чэмпіянату свету сярод ветэранаў 2016. Паколькі пераможцамі гэтых 23-х турніраў станавіліся толькі 14 снукерыстаў, былі запрошаныя яшчэ два гульцы з найвышэйшымі пазіцыямі ў аднагадовым рэйтынгуСцюарт Бінэм і Джо Пэры.

Марка Фу, які перамог на нізкарэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Гібралтара ў 2015 годзе, адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве. Замест яго быў запрошаны Джо Пэры, які займаў найвышэйшую пазіцыю ў аднагадовым рэйтынгу сярод тых, хто не кваліфікаваўся на турнір.

8 удзельнікаў спаборніцтва гулялі на Champion of Champions у чацвёрты раз запар пасля таго, як спаборніцтва было адноўлена ў 2013 годзе: Джон Хігінс, Марк Сэлбі, Сцюарт Бінэм, Ніл Робертсан, Шон Мёрфі, Джад Трамп, Марк Ален і Алістэр Картэр.

У 2016 годзе на Champion of Champions патрапіла 3 дэбютанты: Лян Вэньбо, Энтані Мак-Гіл і Робін Хал.

З усіх удзельнікаў Champion of Champions 2016 пераможцамі да гэтага станавіліся Роні О’Саліван у 2013 і 2014 гадах і Ніл Робертсан у 2015 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Champion of Champions 2016 года стаў 44-гадовы Марк Дэвіс. Джо Пэры і Робіну Халу падчас турніру было па 42 гады, а Джону Хігінсу — 41. Самым маладым гульцом, які патрапіў на чэмпіёнскі турнір 2016 года, стаў 25-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу было 27 гадоў, а Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Champion of Champions.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р Гулец Перамогі ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НБ[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 7 Робертсан Нйл  Ніл Робертсан Champion of Champions 2015
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2015
Рыга Мастэрс 2016
11.02.1982 2013 Перамога (2015) 3 10 8 2 80% 90 55 35 61.11% 38 13 144 2.37 6.92 140000
2 1 Сэлбй Марк  Марк Сэлбі Чэмпіянат свету 2016
International Championship 2016
Пол Хантэр Класік 2016
Адкрыты чэмпіянат Гдыні 2016
19.06.1983 2013 Паўфінал (2013) 3 6 3 3 50% 42 20 22 47.62% 13 3 117 3.23 14 37500
3 8 ОСалйван Ронй  Роні О'Саліван Мастэрс 2016
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2016
05.12.1975 2013 Перамога (2013, 2014) 2 8 8 0 100% 83 52 31 62.65% 46 13 139 1.8 6.38 200000
4 5 Мёрфй Шон  Шон Мёрфі Сусветнае гран-пры 2016 10.08.1982 2013 1/8 фіналу (2013, 2014, 2015) 3 3 0 3 0% 17 5 12 29.41% 3 0 69 5.67 17500
6 Хйгйнс Джон  Джон Хігінс Чэмпіянат Кітая 2016 18.05.1975 2013 Чвэрцьфінал (2015) 3 4 1 3 25% 29 13 16 44.83% 5 0 99 5.8 20000
10 Ален Марк  Марк Ален Players Championship 2016 22.02.1986 2013 Фінал (2015) 3 6 3 3 50% 49 24 25 48.98% 13 4 112 4.45 12.25 60000
12 Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр World Open 2016 25.07.1979 2013 Чвэрцьфінал (2013) 3 4 1 3 25% 28 11 17 39.29% 8 3 128 3.5 9.33 22500
3 Трамп Джад  Джад Трамп Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016
Еўрапейскі Мастэрс 2016
Championship League 2016
20.08.1989 2013 Фінал (2014) 3 7 4 3 57.14% 58 31 27 53.45% 21 5 119 2.76 11.6 67500
4 Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй Шанхай Мастэрс 2016
Чэмпіянат свету з 6-цю чырвонымі шарамі 2016
01.04.1987 2013 Паўфінал (2014) 2 5 3 2 60% 44 23 21 52.27% 17 3 111 2.59 14.67 30000
11 Лян Вэньбо  Лян Вэньбо Адкрыты чэмпіянат Англіі 2016 05.03.1987 2016 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
20 Гоулд Мартын  Мартын Гоўлд German Masters 2016 14.09.1981 2013 1/8 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 7 3 4 42.86% 1 1 102 7 7 5000
18 МакГйл Энтанй  Энтані Мак-Гіл Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 05.02.1991 2016 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
59 Хал Робйн  Робін Хал Shoot-Out 2016 16.08.1974 2016 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
29 Дэвйс Марк  Марк Дэвіс Чэмпіянат свету сярод ветэранаў 2016 12.08.1972 2013 1/8 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 4 0 4 0% 0 0 <50 5000
2 Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм Аднагадовы рэйтынг[у 3] 21.05.1976 2013 Фінал (2013) 3 6 3 3 50% 53 29 24 54.72% 18 4 111 2.94 13.25 62500
9 Пэры Джо  Джо Пэры Аднагадовы рэйтынг[у 3] 13.08.1974 2015 Паўфінал (2015) 1 3 2 1 66.67% 27 14 13 51.85% 8 1 112 3.38 27 25000
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
  3. 3,0 3,1 Паколькі толькі 15 снукерыстаў атрымлівалі перамогі на прафесійных турнірах у прамежку паміж Champion of Champions 2015 і Champion of Champions 2016, а Марка Фу адмовіўся ад удзелу на турніры, арганізатары запрасілі яшчэ двух снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў аднагадовым рэйтынгу (які вёўся з пачатку сезона) і не ўваходзілі ў склад «чэмпіёнаў». Такім чынам, месцы на спаборніцтве атрымалі восьмы нумар аднагадовага рэйтынгу пасля турніру International Championship 2016 Сцюарт Бінэм і дзявяты нумар аднагадовага рэйтынгу Джо Пэры.

Сетка турніруПравіць

  Паўфіналы груп
да 4 перамог
Фіналы груп
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1    Ніл Робертсан 2  
   Сцюарт Бінэм 4  
     Сцюарт Бінэм 4  
Група 1 (8 лістапада)
     Дзін Цзюньхуэй 6  
   Дзін Цзюньхуэй 4
   Алістэр Картэр 2  
     Дзін Цзюньхуэй 5  
     Джон Хігінс 6  
   Джад Трамп 4  
   Энтані Мак-Гіл 3  
     Джад Трамп 4
Група 4 (10 лістапада)
     Джон Хігінс 6  
4    Шон Мёрфі 2
   Джон Хігінс 4  
     Джон Хігінс 10
  3    Роні О'Саліван 7
3    Роні О'Саліван 4  
   Робін Хал 2  
  3    Роні О'Саліван 6
Група 3 (7 лістапада)
     Мартын Гоўлд 2  
   Мартын Гоўлд 4
   Марк Дэвіс 3  
  3    Роні О'Саліван 6
     Марк Ален 2  
   Марк Ален 4  
   Джо Пэры 2  
     Марк Ален 6
Група 2 (9 лістапада)
  2    Марк Сэлбі 5  
2    Марк Сэлбі 4
   Лян Вэньбо 0  

ФіналПравіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Рыка арэна, Ковентры, Англія, 12 лістапада 2015.
Джон Хігінс
  Шатландыя
10:7 Роні О’Саліван (3)
  Англія
Дзённая сесія: 75:0 (75), 19:69 (68), 74:3 (74), 1:100 (88), 0:90 (90), 79:0 (79), 74:4 (65), 29:88 (61), 48:82
Вячэрняя сесія: 62:23 (60), 64:21 (63), 0:77 (74), 88:0 (83), 0:134 (130), 76:0 (76), 86:1 (86), 113:0 (58)
86 Найвышэйшы брэйк 130
0 Соценныя брэйкі 1
10 Брэйкі 50+ 6

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоўПравіць

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Джон Хігінс 21 2 19 143, 112; 90, 86, 83, 83, 79, 79, 76, 75, 74, 72, 68, 65, 63, 61, 60, 58, 54, 52, 50
  Дзін Цзюньхуэй 10 5 5 142, 135, 125, 107, 102; 93, 77, 75, 69, 55
  Джад Трамп 9 3 6 132, 124, 111; 79, 65, 60, 56, 55, 50
  Сцюарт Бінэм 7 1 6 132; 94, 94, 61, 61, 59, 53
  Роні О’Саліван 20 6 14 130, 130, 124, 121, 109, 101; 90, 89, 88, 88, 79, 74, 73, 73, 68, 62, 61, 59, 52, 51
  Марк Ален 10 3 7 116, 109, 100; 80, 66, 65, 62, 60, 57, 56
  Марк Сэлбі 8 2 6 113, 101; 85, 65, 63, 56, 54, 52
  Мартын Гоўлд 4 1 3 103; 76, 62, 62
  Робін Хал 2 0 2 99, 83
  Джо Пэры 1 0 1 92
  Марк Дэвіс 2 0 2 91, 80
  Энтані Мак-Гіл 2 0 2 72, 55
  Алістэр Картэр 2 0 2 55, 55
  Шон Мёрфі 1 0 1 55
  Ніл Робертсан 1 0 1 53
Увогуле 100 23 77 Найвышэйшы брэйк: 143 (Джон Хігінс)

Статыстыка турніруПравіць

Статыстыка гульцоўПравіць

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НБ Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£)
  Джон Хігінс Фінал:   Роні О’Саліван 10:7 4 4 0 44 26 18 59.09% 21 2 143 2.1 22 100000
  Роні О’Саліван Фінал:   Джон Хігінс 7:10 4 3 1 39 23 16 58.97% 20 6 130 1.95 6.5 50000
  Дзін Цзюньхуэй 1/2 фіналу:   Джон Хігінс 5:6 3 2 1 27 15 12 55.56% 10 5 142 2.7 5.4 25000
  Марк Ален 1/2 фіналу:   Роні О’Саліван 2:6 3 2 1 25 12 13 48% 10 3 116 2.5 8.33 25000
  Марк Сэлбі 1/4 фіналу:   Марк Ален 5:6 2 1 1 15 9 6 60% 8 2 113 1.88 7.5 10000
  Сцюарт Бінэм 1/4 фіналу:   Дзін Цзюньхуэй 4:6 2 1 1 16 8 8 50% 7 1 132 2.29 16 10000
  Джад Трамп 1/4 фіналу:   Джон Хігінс 4:6 2 1 1 17 8 9 47.06% 9 3 132 1.89 5.67 10000
  Мартын Гоўлд 1/4 фіналу:   Роні О’Саліван 2:6 2 1 1 15 6 9 40% 4 1 103 3.75 15 10000
  Марк Дэвіс 1/8 фіналу:   Мартын Гоўлд 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 2 0 91 3.5 7500
  Энтані Мак-Гіл 1/8 фіналу:   Джад Трамп 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 2 0 72 3.5 7500
  Робін Хал 1/8 фіналу:   Роні О’Саліван 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 2 0 99 3 7500
  Алістэр Картэр 1/8 фіналу:   Дзін Цзюньхуэй 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 2 0 55 3 7500
  Джо Пэры 1/8 фіналу:   Марк Ален 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 92 6 7500
  Шон Мёрфі 1/8 фіналу:   Джон Хігінс 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 55 6 7500
  Ніл Робертсан 1/8 фіналу:   Сцюарт Бінэм 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 53 6 7500
  Лян Вэньбо 1/8 фіналу:   Марк Сэлбі 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 7500

Статыстыка паводле краінПравіць

Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
  Англія 9 удзельнікаў (56.25%) 5 удзельнікаў (62.5%) 1 удзельнік (25%) 1 удзельнік (50%)
5 перамог – 4 паразы (+3) 1 перамога – 4 паразы (-5) 1 перамога – 0 паразаў (+4) 0 перамог – 1 параза (-3)
Сэлбі (4:0)
Бінэм (4:2)
О'Саліван (4:2)
Гоўлд (4:3)
Трамп (4:3)
Дэвіс (3:4)
Картэр (2:4)
Мёрфі (2:4)
Пэры (2:4)
О’Саліван (6:2) Сэлбі (5:6)
Бінэм (4:6)
Трамп (4:6)
Гоўлд (2:6)
О’Саліван (6:2) О’Саліван (7:10)
  Шатландыя 2 удзельнікі (12.5%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%) 1 удзельнік (50%)
1 перамога – 1 параза (+1) 1 перамога – 0 паразаў (+2) 1 перамога – 0 паразаў (+1) 1 перамога – 0 паразаў (+3)
Хігінс (4:2) Мак-Гіл (3:4) Хігінс (6:4) Хігінс (6:5) Хігінс (10:7)
  Кітай 2 удзельнікі (12.5%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%)
1 перамога – 1 параза (-2) 1 перамога – 0 паразаў (+2) 0 перамог – 1 параза (-1)
Дзін (4:2) Лян (0:4) Дзін (6:4) Дзін (5:6)
  Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%)
1 перамога – 0 паразаў (+2) 1 перамога – 0 паразаў (+1) 0 перамог – 1 параза (-4)
Ален (4:2) Ален (6:5) Ален (2:6)
  Аўстралія 1 удзельнік (6.25%)
0 перамог – 1 параза (-2)
Робертсан (2:4)
  Фінляндыя 1 удзельнік (6.25%)
0 перамог – 1 параза (-2)
Хал (2:4)

Агульная статыстыкаПравіць

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 16 8 4 2 16
Колькасць матчаў 8 4 2 1 15
Колькасць фрэймаў 48 (56) 39 (44) 19 (22) 17 (19) 123 (141)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 6 9.75 9.5 17
Самая буйная перамога 4:0 (1) 6:2 (1) 6:2 (1) 10:7 (1) 4:0 (1); 6:2 (2)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 2 1 1 0 4
Колькасць брэйкаў 50+ 33 36 15 16 100
Колькасць соценных брэйкаў 8 5 9 1 23
Найвышэйшы брэйк 132 (Бінэм, Трамп) 143 (Хігінс) 142 (Дзін) 130 (О’Саліван) 143 (Хігінс)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 4.13 9 7.5 16 6.67
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 1 1.25 4.5 1 1.53
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) 1.45 1.08 1.27 1.06 1.23
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) 6 7.8 2.11 17 5.35

СпасылкіПравіць