Лістаеды
Лістаеды (Chrysomelidae) — адно з найбуйнейшых сямействаў цвердакрылых насякомых, якое налічвае да 35 000 відаў, апісаных ў 2500 родах. Патэнцыйная колькасць відаў можа быць значна больш: да 50 або 60 тысяч відаў.
Лістаеды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Chrysolina herbacea | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня да 20 мм. Цела круглае, авальнае або цыліндрычнае. Афарбоўка пераважна яркая, з металічным бляскам, бывае з плямамі і палосамі. Вусікі найчасцей 11-членікавыя, нітка- або ружанцападобныя. Крылы добра развітыя. Ногі бегальныя.
Распаўсюджанне
правіцьПашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш шматлікія ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі больш за 300 відаў. Жывуць пераважна ў лясах, на лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, некаторыя — пад вадой.
Асаблівасці біялогіі
правіцьКормяцца лісцем (адсюль назва). Характэрны палавы дымарфізм. Адкладваюць яйкі, ёсць яйцажывародныя. Лічынкі валікападобныя, укрытыя бародаўкамі або валаскамі, з развітымі груднымі нагамі, праходзяць 3—5 узростаў. Кукалка свабодная, радзей у кокане.
Значэнне для чалавека
правіцьБольшасць відаў — шкоднікі лясных, палявых, пладовых, агароднінных раслін. Найбольш вядомы каларадскі жук, зерневым злакам шкодзяць хлебныя[1] і агародныя блошкі[2], хлебныя п’явіцы (Oulema); буракам, лёну — бураковыя[3] і льняныя блошкі (Aphthona euphorbiae); дрэвам — таполевы (Chrysomela populi), дубовы, вярбовы лістаеды і інш. Некаторыя віды выкарыстоўваюць для біялагічныя барацьбы з пустазеллем.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Блошки хлебные (руск.)
- ↑ Блошки крестоцветные (руск.)
- ↑ Блошки свекловичные (руск.)
Літаратура
правіць- Смірнова Т. П. Лістае́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 287—288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лістае́ды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 193. — 588 с., іл. — 10 000 экз.