Адкрыць галоўнае меню
Палац
Cifrapalota
Cifra Palota 2.jpg
46°54′30″ пн. ш. 19°41′42″ у. д.HGЯO
Краіна Венгрыя
Горад Кечкемет
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль сецэсіён
Аўтар праекта Маркуш Геза
Архітэктар Géza Márkus[d]
Дата пабудовы 1902 год

Cifrapalota (Венгрыя)
Cifrapalota
Cifrapalota

Cifrapalota (літ. Упрыгожаны палац) — палац у г. Кечкемет у стылі сецэсіён. Пабудаваны ў 1902 г. па праекце архітэктара Маркуша Геза. Некалі ў памяшканнях палаца размяшчаліся — разнастайныя крамы, кватэры, казіно. Дэкор фасада і дахоўку вырабілі на заводзе «Жолнаі».

Фасад палаца

З 1983 г. у палацы «Cifrapalota» размешчана карцінная галерэя горада. У залах прадстаўлены тры каштоўныя калекцыі карцін. У 1911 г. калекцыю з 81 карцін падарыў гораду знакаміты венгерскі калекцыянер Марсель Немеш. Сярод найбольш каштоўных экзэмпляраў калекцыі творы такіх вядомых венгерскіх мастакоў, як Міхай Мункачы, Берталан Секей, Эдзён Марфі(англ.) бел., Лаяш Гулачы(венг.) бел., Ёжэф Рыпль-Ронаі(руск.) бел., Янаш Васары(англ.) бел., Дэжо Цыгані(англ.) бел..

Другая калекцыя належала Іштвану Фаркашу(англ.) бел., пасля Ферэнцу Клюксу. Сам Ферэнц Клюкс быў простым пекарам, але таксама з’яўляўся знатаком жывапісу, менавіта ён купіў калекцыю Вольфнера ў сына Іштвана Фаркаша. Ёжэф Вольфнер(англ.) бел. быў мецэнатам і выдаўцом часопіса «Мастацтва» (венг.: Művészet). Ён аплачваў стыпэндыю пачынаючым таленавітым мастакам, сярод іх такія знакамітасці як Ласла Меднянскі і Іштван Нодзь(венг.) бел.. У сваю чаргу тыя адорвалі яго сваімі карцінамі. У выніку чаго самая вялікая калекцыя карцін Ласла Меднянскага знаходзіцца менавіта ў Карціннай галерэі Кечкемета. Гэту калекцыю дапаўняюць работы Маргіт Аны(венг.) бел. і Ёжэфа Эгры(венг.) бел..

Трэцяя і самая вялікая калекцыя галерэі — гэта творы мастака Меньхерта Тота(венг.) бел. (1904—1980), якая складаецца з 2000 карцін і 8000 рысункаў.

У 2002 г. у Карціннай галерэі горада праходзіла выстаўка выяўленчага мастацтва Біенале Сучаснай хрысціянскай іканаграфіі. Некаторыя творы, прадстаўленыя на выставе, былі падораны галерэі, дзякуючы чаму калекцыі папоўніліся яшчэ некалькімі шэдэўрамі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць