Courage (фільм)

дакументальны фільм

«Courage» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра падзеі лета-восені 2020 года ў Беларусі[1].

АдвагаM:
Courage
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр Аляксей Палуян
Прадзюсар Ёрн Мёленкамп
Мікалай Лаўранюк
Сцэнарыст Аляксей Палуян
Аператар Таццяна Гаўрыльчык
Джэсі Мацух
Працягласць 90 хв.
Краіна Сцяг Германіі Германія
Сцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская
руская
Год 2021
IMDb ID 14035258
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў «Свабоднага тэатра», на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.

Прэм’ера правіць

Прэм’ера фільма адбылася 5 сакавіка 2021 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў рамках пазаконкурснай праграмы — секцыі «Berlinale Special».

Здымкі правіць

 
Прэзентацыя фільма «Courage» Аляксея Палуяна ў Быдгашчы

Здымкі былі пачаты яшчэ ў канцы 2018 года. Першапачаткова планавалася расказаць пра тое, як жывецца і працуецца незалежным мастакам, якія кажуць тое, што яны лічаць праўдай, і закранаюць палітычныя тэмы ў сваім мастацтве.

Зноскі

  1. Мороз, Янина. Фильм, который не покажут в Беларуси Лукашенко (руск.). Deutsche Welle (5 сакавіка 2021). Праверана 23 верасня 2021.