Crataegus intricata
Crataegus intricata — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae). Расце натуральна ў Паўночнай Амерыцы. Вырошчваецца ў многіх краінах свету ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Crataegus intricata | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Crataegus intricata Lange, 1895 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Crataegus foetida Ashe, 1902
| ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьКуст або невялікае дрэва, калючае, вышынёй каля 5—7 метраў[3]. Лісце лопасцевае, шырокаяйкападобнае з падвойнымі зубчастымі бакамі[3]. Кветкі белыя, сабраны ў парасонікі. Чашачка складаецца з 5 лісточкаў калякветніка, вяночак з 5 круглых пялёсткаў, 1 песціка і шматлікіх тычынак унутры кветкі[3]. Плады пунсовага колеру дасягаюць да 2 см у дыяметры. Яны салодкія і ядомыя[3].
Прымяненне
правіцьДэкаратыўная расліна, высаджваецца ў парках і садах[3]. Цвёрдую драўніну выкарыстоўваюць для тачэння вырабаў, кару і адвар — для афарбоўвання тканін у чырвоны колер. Плады абсмажваюць у цукры і робяць з іх варэнне, жэле, заменнікі кавы і гарбаты. Для атрымання хлеба з фруктовым смакам у цеста часта дадаюць муку з сухафруктаў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д Zbigniew Podbielkowski. Słownik roślin użytkowych. — Warszawa: PWRiL, 1989. — ISBN 83-09-00256-4.