Грабневікі

(Пасля перасылкі з Ctenophora)

Грабневікі́ (Ctenophora) — тып марскіх беспазваночных жывёл.

Грабневікі

Bathocyroe fosteri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ctenophora Eschscholtz, 1829


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  53856
NCBI  10197
EOL  69
FW  6994

Апісанне правіць

Існуе 1 клас, 2 падкласы: шчупальцавыя (Tentaculifera) з 5 атрадамі і бясшчупальцавыя (Atentaculata) з 1 атрадам. Каля 120 відаў, жывуць ва ўсіх морах на рознай глыбіні. Найбольш вядомыя грабневікі з роду берое (Beroe), балінопсіс (Bolinopsis), грабневікі, якія поўзаюць, з роду ктэнаплана (Ctenoplana), Венерын пояс (Cestum veneris).

Даўжыня ад 2 мм да 2,5 м (Венерын пояс). Цела студзяністае, празрыстае, авальнай, яйцападобнай або іншай формы, з ротам на адным канцы і органамі раўнавагі на другім. Перамяшчаюцца з дапамогай 8 радоў грабных пласцінак, па баках 2 шчупальцы. Гермафрадыты. Развіццё з лічынкай. Драпежнікі, жывяцца пераважна планктонам, зрэдку ікрой і маляўкамі рыб. Грабневікі берое паядаюць іншых, а самі з'яўляюцца кормам трасковых рыб, медуз. Многія грабневікі свецяцца ў цемнаце.

Зноскі правіць

Літаратура правіць