Курыльскі чай

(Пасля перасылкі з Dasiphora)

Курыльскі чай (Dasiphora) — род кветкавых раслін сямейства ружавыя.

Курыльскі чай

Курыльскі чай кустовы (Dasiphora fruticosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dasiphora Raf.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  564842
NCBI  637889
EOL  1335116
IPNI  33758-1

Апісанне правіць

Лістападныя кусты вышынёй да 1,5 м. Лісце перыстае, жаўтавата-зялёнае. Кветкі адзіночныя або ў суквецці, белыя, жоўтыя дыяметрам да 3 см. Плод — апушаны шматарэшак.

Арэал правіць

Існуе каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, на Беларусі інтрадукаваны асобныя віды.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Дэкаратыўныя расліны. Лісце ўжываецца для прыгатавання гарбаты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Курыльскі чай // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.