Гарадская ластаўка

(Пасля перасылкі з Delichon urbicum)

Гарадская ластаўка, варанок (Delichon urbicum) — дробная птушка сямейства ластаўкавых.

Гарадская ластаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Delichon urbicum Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Delichon urbica
Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726115
NCBI  88116
EOL  45511468
FW  368916

Апісанне правіць

Зграбная птушка з доўгімі, вострымі крыламі. Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 26-29 см, маса каля 20 г. Хвост выемчаты. Апярэнне шчыльнае, верх цела металічна-гранатава-чорны, ніз белы; характэрная вызначальная рыса — белае надхвосце. Плюсна і пальцы густа апераны. Маладыя зверху карычнева-чорныя. Голас адрывісты «трык — трык», або «чырр — чырр».

Пашырэнне правіць

 
Гарадская ластаўка на паштоай марцы Беларусі

Шырока распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і ўмераных шыротах Азіі да Сахаліна і Японіі, Ірана і Гімалаяў. Спарадычна сустракаецца ў Паўднёвай Афрыцы (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка і Намібія). На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Першапачаткова жыхарка скал, лёгка адаптавалася да жыцця ў гарадскіх умовах. Насяляе вёскі, радзей гарады (нават іх цэнтры, а не толькі прадмесці), масты; у некаторых раёнах — скальныя абрывы (напр., на Каўказе, у Цэнтральнай Азіі, у Швейцарыі, дзе даходзіць да 2200 м). На Кіпры аддае перавагу скалістым узбярэжжам і скалам. Біятоп харчавання — адкрытыя тэрыторыі, часта паблізу вады; пасля гнездавання — адкрытыя мясціны паблізу зараснікаў трыснягу або вярбы (месца начлегу).

Пералётны від. Пад час пералётаў чародамі трымаецца ў зарасніках трыснягу. Месца зімовак: Трапічная і Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія, у невялікай колькасці зімуе ў басейне Міжземнага мора і нават у Заходняй Еўропе (на поўнач да Вялікабрытаніі і Ірландыі).

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Ластаўка п’е

Корміцца на ляту насякомымі (двухкрылымі, матылямі, жукамі), а таксама павукамі. П’е, пралятаючы над паверхняй вадаёмаў.

 
Ластаўка ля гнязда

Гняздуе ў калоніях. Гняздо можа ладзіць на знешнім баку будынка, пад прыкрыццем павеці, гарышчаў і да т.п., пад мастамі, віядукамі, на скалах і нават лёсавых ярах (напрыклад, над Волгай). Яно паўшарападобнае з дахам зверху і авальнай адтулінай збоку бліжэй да верху, будуецца з кавалкаў гразі (часам з прымессю мякіны), злепленых слінай. Багатая высцілка з сухой травы, шэрсці, валосся і пёраў (ніколі не выступае за адтуліну). Шырыня пабудовы 11-20 см (выключна да 30 см), вышыня — 7-18 см, адтуліна: шырыня 4-6 (выключна да 10 см), вышыня 1,5-4,5 см.

 
Яйкі

Яйкі (4-5, радзей 2-6) эліптычныя крыху падоўжаныя, белыя са слабым бляскам, вельмі рэдка са светла-чырвонымі крапінамі. Наседжвае на працягу 12-15 сутак.

Падвіды правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць