Digi Communications
Digi Communications — румынскі тэлекамунікацыйны холдынг, які працуе ў Румыніі, Венгрыі, Іспаніі і Італіі[1]. Кампанія была заснаваны Золтанам Тэсары, які з'яўляецца мажарытарным уладальнікам прадпрыемства. Акцыі кампаніі гандлююцца на Бухарэсцкай фондавай біржы з 16 мая 2017 года[2]. На 2019 год Digi мела долю рынку ў Румыніі ў 51%, а пераважная большасць яе абанентаў была падключана па сетцы з аптычным валакном. Такім чынам, кампанія зрабіла важны ўнёсак у статус Румыніі як краіны з адной з самых высокіх фіксаваных хуткасцей шырокапалоснага Інтэрнэту ў свеце[3][4][5]. Акрамя таго, кампанія валодае спадарожнікавым тэлебачаннем пад брэндам Digi TV. У красавіку 2015 года Digi запусціла паслугу энергазабеспячэння. Аднак, пазней у 2019 годзе кампанія пазбавілася энергітычнага бізнесу праз незвычайнай хісткасці коштаў на электрычнасць[6].
Digi Communications | |
---|---|
Заснаванне | 1993 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | тэлекамунікацыйная індустрыя[d] і медыяіндустрыя[d] |
Прадукцыя | кабельнае тэлебачанне[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт |
digi-communications.ro (англ.) (рум.) digi.ro (рум.) digimobil.es (ісп.) (рум.) (англ.) digi.pt (парт.) (англ.) |
Зноскі
- ↑ «Despre noi». Digi Communications.
- ↑ «EXCLUSIV! Cine se află cu adevărat în spatele imperiului DIGI — RCS & RDS! Povestea secretă a miliardarului fără chip. Detalii pe care nimeni nu le-a știut până acum. Dezvăluiri în premieră din partea unor apropiați». Capital.
- ↑ «Akamai's state of the internet report Q3 2014». Akamai.
- ↑ «Global Speeds March 2020». Speed Test.
- ↑ «The Countries with the Fastest Internet». Statis.
- ↑ «Digi retrage furnizarea de energie din grila de programe a companiei». Energy Report
Спасылкі
правіць