Duff (бел.: Даф) — выдуманы гатунак піва ў мультсерыяле Simpsons (бел.: Сімпсаны. Улюбёны гатунак Гамера Сімпсана. Даф з’яўляецца пародыяй на масавае амерыканскае піва: сярэдняй якасці, таннае, з назойлівай рэкламай. Піва мае афіцыйнага прадстаўніка — Дафмана.

Галоўны канкурэнт піва Даф — піва Фад (англ.: Fudd), якое ўпершыню з’яўляецца ў эпізодзе «Colonel Homer». Піва Фад вельмі папулярна ў горадзе Шэлбівіле, хоць адзін з персанажаў серыяла, бармен Мо неяк згадаў, што гэтае піва было забаронена, бо «ад яго гэтыя вяскоўцы слепнулі».

Падабенства з «Budweiser» правіць

  • Этыкеткі абодвух гатункаў падобныя.
  • Будвайзер часта завуць Буд, гэта назва гучала і ў рэкламных роліках.
  • Будвайзер выкарыстаў вобраз Будмана.

Гатункі піва правіць

Заўважаныя ў серыяле гатунку піва Даф:

  • Duff — розныя эпізоды.
  • Duffenbrau — эпізод «Mayored to the Mob».
  • Duff Lite — эпізод «Duffless».
  • Duff Dry — эпізод «Duffless».
  • Duff Jr.
  • Duff Dark — эпізод «Duffless».
  • Lady Duff — эпізод «Duffless».
  • Duff Lager
  • Raspberry Duff — эпізод «Duffless».
  • Tartar Control Duff — эпізод «Duffless».
  • Henry K. Duff’s Private Reserve
  • Duff Blue
  • Duff Stout
  • Duff Zero (безалкагольнае)
  • Duff Extra Cold
  • Duff Microbrew
  • New Duff
  • Duff Gummi Beers — эпізод «Duffless».
  • Duff Experimental
  • Duff Red
  • Duff Ice — камп’ютарная гульня «The Simpsons Hit & Run».
  • Duff Special Reserve
  • Duff Draft
  • Duff Malt
  • Duff Christmas Ale
  • Duff Amber Fire-Brewed Barley Export
  • Duff’s Double-Dunkin' Breakfast Lager

Цікавыя факты правіць

  • Піва пад маркай «Duff» выраблялася ў Паўднёвай Аўстраліі з сярэдзіны 1990 года да 1996-га, калі высвятлілася, што назва без дазволу запазычана з Сімпсанаў. Кошт гэтага піва даходзіць цяпер да 10 000$ за скрынку, тады як у вытворцы яна каштавала 24$.