Адкрыць галоўнае меню

Dungeons & Dragons (бел.: Падзямеллі і драконы, скарачаецца да D&D або DnD) — настольная ролевая гульня ў стылі фэнтэзі, па часе выдання першая ролевая гульня ў свеце.

Упершыню D&D былі выпушчаны ў студзені 1974 года кампаніяй TSR, Inc. З тых часоў гульня перажыла мноства перавыданняў і некалькі рэдакцый правілаў. У цяперашні час гэта самая папулярная настольная ролевая гульня ў свеце. Бягучая рэдакцыя правілаў завецца Dungeons & Dragons 4. Гульня выпускаецца кампаніяй Wizards of the Coast.

ГісторыяПравіць

Ролевая гульня Dungeons & Dragons была распрацавана Гэры Гайгаксам і Дэйвам Арнесанам на пачатку 1970-х на аснове правілаў ваенна-тактычнай гульні Chainmail (адным са стваральнікаў якой быў той жа самы Гайгакс). На правілы Dungeons & Dragons аказалі ўплыў настольныя стратэгічныя гульні 1950-60-х гадоў, галоўным чынам ваенна-тактычныя гульні з мініяцюрамі, у якіх асобныя баявыя адзінкі адлюстроўваліся на стале пры дапамозе фігурак.

Прысутнасць халфлінгаў, эльфаў, гномаў, оркаў, драконаў і іншых фэнтэзійных істот дае магчымасць параўноўваць свет D & D з працамі Дж. Р. Р. Толкіна, хоць Гайгакс і сцвярджаў, што ўплыў «Уладара пярсцёнкаў» быў мінімальным, а выкарыстанне элементаў з трылогіі — маркетынгавым ходам. На сюжэтную аснову перавыдадзеных правілаў 1977 года аказала ўплыў творчасць такіх фантастаў, як Роберт Говард, Эдгар Бераўз, Майкл Муркак, Роджэр Жэлязны, Пол Андэрсан, Лаян Спрэг дэ Камп, Абрахам Мэры і іншых.

СтруктураПравіць

РэдакцыіПравіць

ГульняПравіць

Стварэнне персанажаўПравіць

Працэс гульніПравіць

Афіцыйныя сецінгіПравіць

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць