Ігласкурыя

(Пасля перасылкі з Echinodermata)

Ігласкурыя (Echinodermata) — тып выключна марскіх донных жывёл, большай часткай свабоднарухомых, радзей сядзячых, сустракаюцца на любых глыбінях Сусветнага акіяна.

Ігласкурыя

Марская зорка Acanthaster planci
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinodermata Klein, 1734


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  156857
NCBI  7586
EOL  1926
FW  30739

Апісанне правіць

Памеры ад некалькіх міліметраў да 1 м (да 20 м у некаторых выкапнёвых). Форма цела нагадвае агурок, бочачку, дыск, зорку, кветку або бутон на сцябле, сэрца, чарвяка, шар. У будове цела характэрна прамянёвая (радыяльная) сіметрыя і вапнавы ўнутраны шкілет з іголкамі, шыпамі і інш. на паверхні. Свабоднарухомыя або прымацаваныя. Ёсць унікальная для ігласкурых воднасасудзістая (амбулакральная) сістэма для перамяшчэння або дыхання. Пераважна раздзельнаполыя. Развіццё з утварэннем пелагічнай лічынкі і са складаным метамарфозам, кормяцца жывёльнай ежай, радзей водарасцямі і рэшткамі расліннасці. Самі з'яўляюцца кормам для прыдонных відаў рыб.

Пашырэнне правіць

Старажытныя ігласкурыя ўзніклі ў дакембрыі, у раннім палеазоі, мяркуюць, існавала 23 класы, большасць з якіх вымерла ў палеазоі, у т.л. бластаідэі, крынаідэі, цыстаідэі і інш. Каля 7 тыс. сучасных і 16 тыс. вымерлых відаў. Нароўне з хордавымі, ігласкурыя адносяцца да галіны другаснаротых жывёл (Deuterostomia). Пашыраны ва ўсіх акіянах і морах ад літаралі да глыбіні 11 км.

Шэраг відаў — аб'екты промыслу.

Класіфікацыя правіць

Падтып Pelmatozoa

Падтып Eleutherozoa

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць