Аспіды

(Пасля перасылкі з Elapidae)

А́спіды, аспідавыя (Elapidae) — сямейства ядавітых змей атрада лускаватых.

Аспіды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elapidae F. Boie, 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174348
NCBI  8602
EOL  1716
FW  38153

Арэал правіць

Найбольш вядомыя кобры, крайты, мамбы, каралавыя аспіды. Аспідавыя пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы ў тропіках і субтропіках; сярэднеазіяцкая кобра водзіцца на поўдні Сярэдняй Азіі.

Апісанне правіць

Цела стройнае, даўжыня да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека.

Класіфікацыя правіць

На верасень 2018 года ў сямейства ўключаюць 3 падсямействы і 56 родаў[1]:

  • Падсямейства Elapinae Boie, 1827
  • Падсямейства Laticaudinae Cope, 1879

Спосаб жыцця правіць

Жывуць на зямлі і дрэвах. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі, іншымі змеямі.

Большасць жывародныя.

Ахова правіць

Некаторыя віды ахоўваюцца.

Зноскі

  1. * Elapidae. Reptile Database. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 5 кастрычніка 2018.