Эмбіі

(Пасля перасылкі з Embiidina)

Эмбіі (Embioptera) — атрад насякомых.

Эмбіі

Эмбія міжземнаморская рэліктавая (Haploembia solieri)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Embioptera Shipley, 1904

Сінонімы
Embiodea Kusnezov, 1903
Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102463
NCBI  50657
EOL  519
FW  190856

Адрозніваецца каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў лясах тропікаў і субтропікаў. Жывуць пад карой, камянямі, у глебе. Найбольш вядомыя эмбія міжземнаморская рэліктавая, эмбія туркестанская, эмбія гіганцкая.

Даўжыня 1,5—22 мм. Цела падоўжанае, цыліндрычнае, мяккае, ад светла- да цёмна-карычневага колеру. Крылы звычайна толькі ў самцоў, у некаторых відаў і самкі, і самцы бяскрылыя. Ротавы апарат грызучы. Ногі з трохчленікавымі лапкамі, на пярэдніх нагах прадзільныя залозы.

Ператварэнне няпоўнае.

Расліннаедныя, некаторыя шкодзяць раслінам, зрэдку драпежнікі.

Літаратура правіць