End Game (песня Тэйлар Свіфт)
«End Game» (бел. «Апошняя гульня») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Кампазіцыя была запісаная разам з брытанскім выканаўцам Эдам Шыранам і амерыканскім рэперам Future. Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 14 лістапада 2017 года на лэйбле Big Machine Records. 12 студзеня 2018 года адбыўся рэліз відэакліпа на песню.
End Game | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Reputation |
||||
Выпушчаны | 14 лістапада 2017 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг | |||
Жанр | поп, хіп-хоп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Эд Шыран, Найведзіус Уілберн | |||
Працягласць | 4:04 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шалбэк | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Эд Шыран, Найведзіус Уілберн | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
US Billboard Hot 100 — 18 |
||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«End Game» дасягнула 18 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 36 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 2 — у Новай Зеландыі, дабралася да 49 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 — у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.
Асноўная інфармацыя
правіць- «End Game» — гэта адзіная песня на альбоме «Reputation», запісаная разам з іншымі выканаўцамі.
- Тэйлар і Эд упершыню выканалі «End Game» падчас фестывалю Jingle Ball 2 студзеня 2018 года[1].
- 10 студзеня 2018 года на шоў Good Morning America быў прэзентаваны тызер відэа на песню.
- 12 студзеня 2018 года адбылася прэм'ера кліпа, рэжысёрам якога стаў Джосэф Кан[2].
- За першы дзень на YouTube відэа набрала 14.4 мільёнаў праглядаў.
- «End Game» дасягнула 18 месца ў хіт-парадзе ЗША, 36 месца — у Аўстраліі, 49 месца — у Вялікабрытаніі, 11 месца — у Канадзе, 2 месца — у Новай Зеландыі.
- У Канадзе песня мае залатую сертыфікацыю.
Крытычныя водгукі
правіцьПесня атрымала рознабаковыя, але ў большасці станоўчыя водгукі ад экспертаў.
- Pitchfork: «"End Game" — гэта песня, якая ўмела паглынае і вывяргае скрыжаваныя гукі рэпа і R&B, што мелі поспех у 2017 годзе»[3].
- Vulture: «Гэтая песня стане адным з самых паспяховых сінглаў альбома "Reputation" дзякуючы яе яркаму рытму, асабліва ў частцы Futere»[4].
- Time: «"End Game" — гэта самакрытычны трэк у стылі слоў-джэм»[5].
- Spin: «Трэк добра адлюстроўвае тэму шукання кахання насуперак перашкодам.»[6].
Чарты
правіцьЧарт (2017-18) | Вышэйшая
пазіцыя |
---|---|
ARIA | 36 |
Ultratip Flanders | 11 |
Ultratip Wallonia | 28 |
Canadian Hot 100 | 11 |
Canada CHR/Top 40 | 17 |
Canada AC Hot | 34 |
Singles Digitál Top 100 | 63 |
SNEP | 130 |
IRMA | 68 |
Media Forest TV Airplay | 2 |
RIANZ | 2 |
Philippine Hot 100 | 84 |
AFP | 81 |
Official Charts Company | 56 |
Singles Digitál Top 100 | 64 |
UK Singles Chart | 49 |
Billboard Hot 100 | 18 |
Billboard Adult Top 40 | 14 |
Billboard Mainstream Top 40 | 10 |
Billboard Rhythmic | 25 |
Зноскі
- ↑ "Taylor Swift, Ed Sheeran rock Jingle Ball with first live performance of 'End Game'". Entertainment. December 2, 2017. Праверана December 21, 2017.
- ↑ D'Aluisio, Alexandra (January 12, 2018). "Taylor Swift Made a Ton of Snake References in the "End Game" Video". Clevver. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2018. Праверана January 15, 2018.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ “End Game” [ft. Future & Ed Sheeran by Taylor Swift Review | Pitchfork] (англ.). pitchfork.com. Праверана 22 снежня 2017.
- ↑ Guan, Frank. "The Best Songs on Taylor Swift's Reputation Are the Least Aggrieved". Vulture(англ.). Праверана 2017-12-22.
- ↑ Analyzing Every Song on Taylor Swift's 'Reputation' . Time. Праверана 22 снежня 2017.
- ↑ Review: Taylor Swift - "End Game" ft. Future and Ed Sheeran . Spin (10 лістапада 2017). Праверана 23 December 2017.