Скрыпень дробнакветкавы
Скрыпень дробнакветкавы (драбнакветкавы)[3][4] (Epilobium parviflorum) — від травяністых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі.
Скрыпень дробнакветкавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Epilobium parviflorum (Schreb.) Schreb., 1771 | |||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Шматгадовая расліна 20—100 см вышынёй. Лісце супраціўнае, часам да 3 у кольцах, 5—11(13) см даўжынёй, 0,5—3 см шырынёй, па краі з аддаленымі дробнымі зубчыкамі, ніжняе лісце каротка-чарашковае. Кветкі дробныя, іх пялёсткі 5—8 мм даўжынёй, бледна-ружовыя. Плод — каробачка, 3—7 см, апушаны або радзей амаль голы. Насенне цёмна-карычневае, 0,8—1,1 мм. 2n = 36[4][5].
Распаўсюджанне правіць
Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі[6][7]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[8]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[8].
Ва Украіне від расце на вільготных і багністых месцах па берагах рэк, ручаёў, сажалак і канаў — пераважна ў лясных раёнах і лесастэпе (у лясах Карпат і Крыму — толькі ў паніжаных месцах); у стэпе і паўднёвым Крыме радзей[4].
Галерэя правіць
-
Расліна
-
1. Epilobium hirsutum L., syn. Epilobium grandiflorum Weber
2. Epilobium parviflorum Schreb.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 207. (руск.) (укр.)
- ↑ efloras.org (англ.).
- ↑ bgbm.org (англ.).
- ↑ plantsoftheworldonline.org (англ.).
- ↑ а б Кипрей мелкоцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Спасылкі правіць
- Кипрей мелкоцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)