Чарнушкі

(Пасля перасылкі з Erebia)

Чарну́шкі (Erebia) — род дзённых матылькоў з падсямейства аксамітніц.

Чарнушкі
Erebia ligea01.jpg
Чарнушка кафейная (Erebia ligea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erebia Dalman, 1816

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188562
NCBI  111897
EOL  11260

АпісаннеПравіць

Дробныя матылі — размах крылаў 35—50 мм. Крылы шырокія, аксаміцістыя, цёмна-карычневыя. Жылкі ад асновы пярэдняга крыла звычайна не ўздутыя або зрэдку ўздута толькі адна. Удоўж вонкавага краю крылаў размешчаны шэраг вочак — круглых чорных цлямаў з белай зрэнкай у цэнтры. Вочкі аблямаваны светлым рыжаватым полем рознай шырыні.

РаспаўсюджаннеПравіць

Матылькі роду сустракаюцца ў Альпах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі і Алтая, а таксама ў паўночных тундрах. Гэта азначае, што яны з’яўляюцца ледавіковымі рэліктамі. Цёмная афарбоўка крылаў спрыяе лепшаму паглынанню сонечнага цяпла ва ўмовах халоднага клімату. Матылі лётаюць толькі пры сонечным надвор’і.

На Далёкім Усходзе з сумежнымі з ім тэрыторыямі (Якуція, Забайкалле, Манчжурыя) вядома 20 відаў. На Беларусі адзначаны чарнушка эфіопка (Erebia aethiops), чарнушка мядуза (Erebia medusa), чарнушка кафейная (Erebia ligea).

Даюць адно пакаленне за год.

Спіс відаўПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць