Драсён павойны

від раслін
(Пасля перасылкі з Fallopia convolvulus)

Драсён павойны[3], Фало́пія павойная[4] (Fallópia convólvulus) — кветкавая расліна; від роду Фалопія (Fallopia) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Драсён павойны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fallopia convolvulus (L.) A.Löve

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  513511
NCBI  76029
EOL  586686
GRIN  t:404599
IPNI  103354-2
TPL  kew-2807634

Назва правіць

Драсён павойны, павойка[5], фалопія павойная[4], бералёзка, блюшчаўнік, грачышка[6][7], бярозка[8], грачышка[9].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна.

Сцябло тонкае, трывалае, простае або павойнае, даўжынёй да 100 см.

Лісце з чаранкамі, яйкападобна-трохкутнае, вострае, каля асновы глыбока сэрцападобнае.

Кветкі дробныя, сабраны па 3—6 у пазухах лісця. Калякветнік звонку зялёны, усярэдзіне белы або ружовы. Цвіце з чэрвеня па верасень.

Плод — трохграневы арэшак. Пладаносіць з ліпеня па кастрычнік. Можа захоўваць у глебе жыццяздольнасць звыш шасці гадоў.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў шматлікіх іншых рэгіёнах свету[10]. Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[11].

Значэнне і выкарыстанне правіць

На акультураных тэрыторыях з’яўляецца пустазеллем. Узмацняе паляганне лёну, пшаніцы, што абцяжарвае, а часам робіць немагчымай механізаваную ўборку.

Ужываецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  10. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  11. Гречишка вьюнковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Polygonum Convolvulus