Адкрыць галоўнае меню

Fearless (альбом Тэйлар Свіфт)

(Пасля перасылкі з Fearless, альбом Тэйлар Свіфт)

Fearless — другі студыйны альбом амеріканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выдадзены 11 лістапада 2008 года. Альбом дэбютаваў у чарце Billboard 200 адразу на першым месцы, разышоўшысь за першы тыдзень продажаў рэкордным для 2008 года тыражом у 592 304 асобнікаў. Па выніках года ён стаў самым камерчыскі паспяховым альбомам у ЗША.[1]

Fearless
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Fearless» (2008)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску 11 лістапада 2008 года
Запісаны 2007-2008
Жанр кантры, кантры-поп
Працягласць 53:33
Прадзюсар Скот Барчэтта, Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Лэйбл Big Machine
Храналогія Тэйлар Свіфт
Taylor Swift
(2006)
Fearless
(2008)
Speak Now
(2010)
Сінглы з Fearless
  1. «Love Story»
    Выпушчаны: 12 верасня 2008
  2. «White Horse»
    Выпушчаны: 7 снежня 2008
  3. «You Belong With Me»
    Выпушчаны: 19 красавіка 2009
  4. «Fifteen»
    Выпушчаны: 30 жніўня 2009
  5. «Fearless»
    Выпушчаны: 3 студзеня 2010

Змест

Стварэнне і рэлізПравіць

Тэйлар Свіфт самастойна напісала 7 з 13 кампазіцый альбома, а таксама ўдзельнічала ў напісанні астатніх 6 песень. Таксама Тэйлар прадзюсіравала альбом разам з Натанам Чепманом. Пры стварэнні альбома выкарыстоўвалісь гітары, банджа і скрыпкі.

«Fearless» быў упершыню выпушчаны ў продаж у ЗША і Канадзе 11 лістапада 2008 года. Затым рушылі ўслед рэлізы ў Аўстраліі, Італіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах:

  1. ЗША і Канада — 11 лістапада 2008
  2. Аўстралія — 15 лістапада 2008
  3. Ірландыя, Італія і Тайвань — 6 сакавіка 2009
  4. Вялікабрытанія і Філіпіны — 8 сакавіка 2009
  5. Індыя — сакавік 2009
  6. Новая Зеландыя — 9 сакавіка 2009
  7. Нідэрланды і Бельгія — 11 сакавіка 2009
  8. Мексіка — 17 сакавіка 2009
  9. Еўропа — 20 сакавіка 2009
  10. Бразілія і Іспанія — 31 сакавіка 2009
  11. Германія — 15 мая 2009
  12. Японія — чэрвень 2009

Крытычныя водгукіПравіць

У асноўным «Fearless» атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Па данных сайта Metacritic, які спецыялізуецца на рэцэнзіях, альбом набраў 73 бала са 100 магчымых.[2] Газета Newsday прысвоіла альбому рэйтынг «А» з фармулёўкай «мудра не па гадах» («wise beyond her years»), Джэймс Рыд з газеты The Boston Globe даў станоўчы водгук. Сайт Allmusiс звярнуў увагу на тое, як Свіфт піша свае песні, і адзначыў, што гэты альбом «вырас» у параўнанні з папярэднім.[3] Часопіс Rolling Stone паставіў «Fearless» на 39-е месца ў спісе 50 лепшых альбомаў 2008 года.[4]

СінглыПравіць

«Love Story» была выпушчана як лід-сінгл з альбома ў верасні 2008 года і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Адначасова з выпускам сінгла быў пушчаны ў ратацыю відэакліп. Песня стала вельмі папулярная і заваявала першыя месцы ў мностве чартаў. На цяперашні час «Love Story» з’яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час.

Другі сінгл, «White Horse», з’явіўся ў продажы ў ЗША і Аўстраліі ў лістападзе 2008 года. Песня стала папулярнай, але не змагла паўтарыць поспех папярэдніцы. Паказ відэакліпа стартаваў у лютым 2009 года.

Трэцім сінглам стала песня «You Belong With Me». Яна дасягнула 2 пазіцыі ў Billboard Hot 100, чатыры разы атрымала плацінавы статус, а таксама некалькі намінацый на прэмію Грэмі. На кампазіцыю быў зняты відэакліп, які атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку MTV Video Music Awards за «Лепшае жаночае відэа».

З альбома было выпушчана яшчэ два сінгла — «Fifteen» і «Fearless».

Прома-кампаніяПравіць

 
Тэйлар Свіфт спявае «You're Not Sorry» падчас Fearless Tour

У якасці рэкламы новага альбома Тэйлар Свіфт выконвала песні на розных тэлешоў і цырымоніях ўзнагароджання, уключаючы такія перадачы як Saturday Night Live, Late Show with David Letterman і The Ellen DeGeneres Show. Яна таксама выканала песню «Fifteen» разам з Майлі Сайрус на 51 цырымоніі ўручэння прэміі Грэмі. У лютым 2009 года Тэйлар адправілася ў Вялікабрытанію і рэкламавала галоўны сінгл «Love Story» на тэлебачанні і па радыё.

Тур у падтрымку альбома, які атрымай назву «Fearless Tour», пачаўся 23 красавіка 2009 года з выступу ў горадзе Эвансвіл, штат Індыяна. Свіфт выступіла ў 50 гарадах ЗША, а таксама ў адной з школ горада Александрыя, штат Віргінія. Спецыяльныя госці на ўсіх канцэртах — Келлі Піклер і група «Гларыяна».

Спіс кампазіцыйПравіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Fearless» Taylor Swift, Liz Rose, Hillary Lindsey 4:01
2. «Fifteen» Swift 4:54
3. «Love Story» Swift 3:55
4. «Hey Stephen» Swift 4:14
5. «White Horse» Swift, Rose 3:54
6. «You Belong With Me» Swift, Rose 3:51
7. «Breathe (разам з Колбі КэйлатSwift, Colbie Caillat 4:23
8. «Tell Me Why» Swift, Rose 3:20
9. «You’re Not Sorry» Swift 4:23
10. «The Way I Loved You» Swift, Rose, John Rich 4:04
11. «Forever & Always» Swift 3:45
12. «The Best Day» Swift 4:05
13. «Change» Swift 4:40

Пазіцыі ў чартахПравіць

Альбом стартаваў з першай пазіцыі ў некалькіх буйных чартах, уключаючы Billboard 200. «Fearless» некалькі разоў губляў свае пазіцыі, аднак стаў першым з 1999 года альбомам, які займаў першае месца ў гэтым чарце ў агульнай складанасці 11 тыдняў, з якіх 7 ішлі паслядоўна.[5][6] Ён Таксама стаў першым альбомам ў гісторыі кантры-музыкі, які змог пратрымацца на першым месцы ў Billboard 200 больш сямі тыдняў. «Fearless» стаў залатым у Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі, плацінавым у Аўстраліі і сем разоў плацінавым ў ЗША.[7]

"Fearless" стаў першым альбомам у гісторыі, якому за адзін год удалося атрымаць 4 прэстыжныя ўзнагароды: American Music Award, Academy of Country Music Award, Country Music Association Award і Грэмі за лепшы альбом года.[8]

Зноскі