Адкрыць галоўнае меню

Fearless (песня Тэйлар Свіфт)

(Пасля перасылкі з Fearless, песня Тэйлар Свіфт)

«Fearless» (бел. «Бясстрашны») — пяты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 3 студзеня 2010 пад лэйблам Big Machine.[1] Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз і Хілары Ліндзі. Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 9 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 10 пазіцыю ў кантры-чарце.[1] На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацый у Амерыцы.

«Fearless»
Вокладка сінгла «Fearless» (Тэйлар Свіфт, 2010)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны 3 студзеня 2010
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2006
Жанр кантры-поп
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз, Хілары Ліндзі
Працягласць 4:01
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз, Хілары Ліндзі
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«Fifteen»
(2009)
«Fearless»
(2010)
«Mine»
(2010)

Змест

ІнфармацыяПравіць

Песня была напісана ў маі 2006 года. Але яна ніколі не прызначалася для дэбютнага альбома, таму што Тэйлар лічыла, што яна не падыходзіць да тэмытэкі пласцінкі.[2] Тэйлар і Ліз Роуз пачала пісаць песню разам, але потым паклікалі Хілары Ліндзі, каб яна дапамагла ім скончыць яе. Ліндзі пазней распавядала, што як толькі яны скончылі напісанне, яны ведалі, што песня будзе для другога альбома. Тэйлар казала, што гэтая песня аб лепшым спатканні, якое ёй яшчэ толькі мае адбыцца.

Тэйлар Свіфт распавядала сайту «That’s Country»:

  Гэтая песня пра бясстрашнасць, з якога пачынаецца каханне. Не мае значэння, як шмат песень пра разрывы ці растанні ты пішаш, не мае значэння, колькі разоў табе бывае балюча, ты заўсёды закахаешся зноў. Калі я напісала "Fearless", я не з кім не сустракалася. Я не знаходзілася нават на пачатковай стадыі адносін з кімсьці. Я была ў турнэ зусім адна, і мне прыйшла гэтая ідэя песні пра лепшае першае спатканне. Я думаю, часам, калі ты пішаш песні пра каханне, ты не пішаш іх аб тым, што з табой адбываецца цяпер, ты пішаш пра тое, што ты хацеў бы, каб у цябе было. Такім чынам, гэтая песня аб лепшым першым спатканні, якога ў мяне пакуль не было.  

Пазней спявачка вызначыла «Fealress» як песню "аб выдатным першым спатканні, калі ўсе твае сцены бурацца, і ты бясстрашна ўлюбляешся".

Першапачаткова песня была выкарыстана як прома-сінгл, але 3 студзеня 2010 года стала паўнапраўным пятым сінглам з аднайменнага альбома.

Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 9 месца ў галоным хіт-парадзестала №10 ў кантры-чарце.

У якасці кліпа была выкарыстана відэа-нарэзка з тура «Fearless Tour».

Патаемнае пасланне — «I Loved You Before I Met You» (бел. «Я кахала цябе да таго, як сустрэла»).

ВерсііПравіць

  • Лічбавая дыстрыбуцыя ЗША
  1. "Fearless" (сінгл-версія) – 4:01
  • ЗША / Еўропа CD-сінгл
  1. "Fearless" (радыё-версія) – 4:01

ЧартыПравіць

Штотыднёвыя чартыПравіць

Чарт (2010) Вышэйшая
пазіцыя
  Canadian Hot 100 69
  Productores de Música de España 32
  UK Singles Chart 111
  Billboard Hot 100 9
  Billboard Pop 100 18
  Hot Country Songs 10

Выніковыя гадавыя чартыПравіць

Чарт (2010) Пазіцыя
  Hot Country Songs[3] 55

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Fearless by Taylor Swift Songfacts. Songfacts®, LLC.
  2. Swift, Taylor Cut By But. Big Machine Records. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2010. Праверана 25 мая 2010.
  3. Adult Contemporary Songs: Page 1. Prometheus Global Media. Праверана 28 ліпеня 2015.