Find a Grave (бел.: «Знайдзі магілу») — вэб-сайт і найбуйная база даных могілак і магіл вядомых людзей.

Find a Grave
Find A Grave logo.png
URL findagrave.com
Камерцыйны Так
Тып сайта База даных пра месцы пахавання знакамітасцей
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Ancestry.com[d][1]
Аўтар Джым Тыптан
Пачатак працы 1995
Бягучы статус Актыўная
Рэйтынг Alexa 8 491[2]
Commons-logo.svg Find a Grave на Вікісховішчы

Сайт створаны ў 1995 годзе жыхаром Солт-Лейк-Сіці Джымам Тыптанам[3] для рашэння праблемы адсутнасці якой-небудзь адзінай базы даных пра месцы пахавання вядомых людзей. Сайт стаў развівацца хуткімі тэмпамі і па стане на жнівень 2016 года змяшчае 152 млн запісаў[4].

Індывідуальныя старонкі пра якую-небудзь асобу ўтрымліваюць даты і месца нараджэння і смерці, біяграфічныя даныя, назву могілак, дзе было зроблена пахаванне, нумар участка і фатаграфіі самой асобы і магілы[5].

Зноскі

  1. https://www.ancestry.com/corporate/about-ancestry/our-brands Праверана 13 сакавіка 2019.
  2. https://web.archive.org/web/20171120174718/https://www.alexa.com/siteinfo/findagrave.com
  3. Find A Grave Contributor: Jim Tipton. Find A Grave (3 жніўня 2007). Праверана 28 снежня 2008.
  4. Find A Grave. Праверана 16 лістапада 2012.
  5. Find A Grave FAQ. findagrave.com

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць