Flyleaf — рок-гурт, які грае ў стылі альтэрнатыўны метал, утварыўся ў 2002 годзе ў Белтане, штат Тэхас. У 2005 годзе гурт выпусціў дэбютны альбом, які стаў «плацінавым» пасля продажу больш аднаго мільёна копій. 24 снежня 2007 года яны былі названыя гуртом тыдня на MTV.

Flyleaf
Асноўная інфармацыя
Жанры хард-рок[1], пост-гранж[d][1], альтэрнатыўны рок[1] і ню-метал
Краіны
Адкуль Белтан
Лэйблы A&M Records
Склад
flyleafmusic.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Раннія гады правіць

Ідэя стварэння каманды «Flyleaf» належыць вакалістцы Лэйсі Мослі, якая ў пачатку новага тысячагоддзя прыбыла ў Тэмпл, штат Тэхас, з мэтай фарміравання ўласнага гурта, які атрымаў назву «Passerby».

Першым удзельнікам яе будучага калектыву стаў бубнач Джэймс Калпепер, а пазней да іх далучыліся гітарысты Джарэд Хартман і Самір Бхатачара. Заключным звяном у складзе гурта стаў басіст Пэт Сілс, які прыбыў у 2002 годзе, пасля таго як пакінуў сваю ранейшую фармацыю «The Grove».

На працягу наступных двух гадоў, пад шыльдай «Passerby», музыкі выпусцілі тры ЕР і адыгралі звыш сотні канцэртаў на тэрыторыі Тэхаса, будучы пад заступніцтвам кампаніі «Runt Entertainment». У 2004 годзе за гуртом назірае прэзідэнт «Octone Records», з прычыны чаго, ужо ў студзені было абвешчана, праз афіцыйны сайт кампаніі, пра тое, што гурт становіцца часткай сямейства «Octone Records».

У сакавіку таго ж года музыкі адпраўляюцца ў Сіэтл для запісу ЕР сумесна з знакамітым Рыкам Парашарам (Pearl Jam, Blind Melon). Пасля, гурт дае шэраг канцэртаў у падтрымку аднайменнага міні-альбома, якія праходзяць пры ўдзеле знакамітых калег: Breaking Benjamin, Staind і 3 Doors Down. У кастрычніку 2004 года пласцінка з’явілася на прылаўках музычных крам.

Дэбютны альбом правіць

У 2005 годзе музыкі запісваюць свой першы лонгплэй, ужо як «Flyleaf», пры ўдзеле Говарда Бенсана (Papa Roach, My Chemical Romance), рэліз якога адбыўся 4 кастрычніка 2005 года. Ганаровымі гасцямі альбома сталі Дэйв Навара (Jane’s Addiction) і Раян Уайт (Resident Hero). Першым сінглам з пласцінкі стала песня «I’m So Sick», другім «Fully Alive» і кампазіцыя «All Around Me» стала трэцім сінглам. Гэты альбом разышоўся накладам у 500.000 асобнікаў і стаў «залатым».

У пачатку 2006 года гурт «Flyleaf» перабіраецца на лэйбл «J-Records», заключыўшы дамову паміж кампаніямі: «J-Records», «RCA» і «Octone Records». Абавязкі дыстрыбутара музычнай прадукцыі гурта сярод хрысціянскіх гандлёвых сетак узяў на сябе лэйбл «SRE Recordings».

У сярэдзіне красавіка музыкі «Flyleaf» упершыню выступілі на тэлебачанні, у праграме Daily Download тэлеканала Fuse, дзе гурт адыграў два сваіх галоўных хіта «I’m So Sick» і «All Around Me», а 10 ліпеня «Flyleaf» зноў прадэманстравалі свой «жывы» выступ на тэлебачанні ў Jimmy Kimmel Live. Пазней каманда здзейсніла шэраг тураў у кампаніі з P.O.D., Seether, Shinedown і многімі іншымі калектывамі.

Удзел у турах, мерапрыемствах правіць

Летам 2006 года група выступіла на галоўнай сцэне знакамітага Family Values Tour разам з Korn, Deftones, Stone Sour і інш. У канцы года прыняла ўдзел у туры Music as a Weapon, які праходзіў пры ўдзеле Disturbed, Stone Sour і Nonpoint. Падчас тура гурт выпусціў эксклюзіўны EP, які прадаваўся пад назвай Music as a Weapon EP.

У наступным годзе каманда адыграла тур з Three Days Grace, а таксама адзначылася на аўстралійскім фестывалі The Soundwave Festival. Гурт «Flyleaf» таксама здзейсніў тур па Еўропе ў кампаніі з Stone Sour і Forever Never. Вясной 2007 года музыканты правялі свой уласны тур Justice and Mercy, дзе кампанію ім складалі Skillet, Dropping Daylight, Sick Puppies, Kill Hannah і Resident Hero. «Flyleaf» яшчэ раз далучыліся да Family Values Tour у 2007 годзе.

Іх кліп «I’m So Sick» засвяціўся ў фільме Live Free or Die Hard (Цвёрды арэшак 4.0), а рэмікс на песню «I’m So Sick» увайшоў у саўндтрэк да фільма Resident Evil: Extinction (Прыстанак зла 3). Таксама «Flyleaf» запісалі песню «Tina», якая была прадстаўлена падчас рэлізу відэагульні Guitar Hero 3.

30 кастрычніка 2007 года ў свет выйшла пашыраная версія альбома Flyleaf, якая акрамя дробных змен у песнях таксама ўключыла ў сябе акустычныя версіі «Fully Alive», «Red Sam», «Cassie», «I’m So Sick» і «All Around Me». У камплект з дыскам таксама ўвайшоў DVD дыск з кліпамі і відэа акустычных песень. У гэты ж дзень на iTunes з’явіўся новы EP, названы Much Like Falling EP. У яго ўвайшлі песні: «Much Like Falling», акустычная версія «Supernatural», а таксама песні «Tina» і «Justice and Mercy».

«Flyleaf» удзельнічалі разам з Korn у туры Bitch We Have a Problem у пачатку 2008 года. Пасля гэтага гурт адправіўся ў тур з Seether, але ім давялося адмяніць пяць выступаў з-за праблем з голасам Лэйсі.

Пазней гурт выпусціў кавер-версію на песню «What’s This?» з саўндтрэка да мультфільма «Кашмар перад калядамі».

Другі альбом правіць

У 2009 годзе музыкі «Flyleaf» скончылі працу над другім студыйным альбомам, рэліз якога адбыўся ў лістападзе таго ж года. Пласцінка змяшчае 14 песень, якія адабраны з 30 напісаных.

Назва альбома — «Memento Mori» — адсылае слухачоў да старажытнага лацінскага выразу («Памятай пра смерць»).

22 кастрычніка 2012 года, за тыдзень да выхаду «New Horizons», Лэйсі абвясціла аб сыходзе з гурта дзеля сям’і і выхавання сына.

У жніўні 2016 года вакалістка Крыстэн Мэй, якая замяніла Мослі, абвясціла аб сваім сыходзе з групы.

Склад правіць

Бягучы склад

  • Самір Бхатачара — гітара, бэк-вакал (з 2002 года)
  • Джарэд Хартман — гітара (з 2002 года)
  • Пэт Сілс — бас (з 2002 года)
  • Джэймс Калпепер — ударныя (з 2002 года)

Былыя ўдзельнікі

  • Лэйсі Мослі — вакал (2002—2012)
  • Крыстэн Мэй — вакал (2012—2016)

Дыскаграфія правіць

  • Flyleaf (2005)
  • Memento Mori (2009)
  • New Horizons (2012)
  • Between The Stars (2014)

Зноскі

Спасылкі правіць