Суніцы

род раслін
(Пасля перасылкі з Fragaria)

Суні́цы[3] (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых. Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.

Суніцы

Палуніцы (Fragaria viridis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24624
NCBI  3746
EOL  229659
GRIN  g:4744
IPNI  30014957-2

Уключае як дзікарослыя віды (напрыклад: суніцы лясныя (Fragaria vesca), зялёныя (Fragaria viridis) і г. д.), так і віды, якіх у дзікіх формах няма (напрыклад суніцы садовыя (Fragaria × ananassa), часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія ёсць у дзікай і культурных формах (напрыклад, клубніцы (Fragaria moschata)).

Назва правіць

Родавая лацінская назва паходзіць ад лац.: fragare — прыемна пахнуць.

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна.

Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.

Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.

Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.

Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Распаўсюджанне правіць

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы (Fragaria viridis), трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя (Fragaria vesca) найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы (Fragaria moschata).

Віды правіць

Паводле The Plant List[4] род уключае наступныя віды:

Хімічны склад правіць

Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.

Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал / 100 г.

Лісце змяшчае вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.

Збор і захоўванне правіць

 
Ян Пётр Норблін. «Гандлярка суніцамі»

Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час цвіцення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы або ў сушылцы. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні[5].

Культываванне правіць

У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:

Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.

Выкарыстанне правіць

Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках[5].

У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі[5].

Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.

Суніцы ў культуры правіць

I цяпер, калі сініца
Б’ецца крыльлем за акном, —
Мне твая усмешка сніцца,
Пах суніцаў ллецца ў дом.

Рыгор Крушына. «Суніцы».[6]

У гонар роду Суніцы быў названы астэроід 1105 Fragaria  (укр.), адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».

Вясной паляны пачыналі сніцца,
Хацелася туды прыспешыць крок,
Дзе на прыпёку першыя суніцы
Паказваюць ружовенькі бачок.

Сяргей Законнікаў. «Суніцы»[7].

У геральдыцы правіць

Суніцы ўпрыгожваюць шматлікія гербы  (італ.) розных адміністрацыйных адзінак.

У філатэліі правіць

Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.

У мастацтве правіць

Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі Дэвід Кэндэл  (англ.), Дэбара Грыскам (англ.: Deborah Griscom), Ян Пётр Норблін, Марыя Якунчыкава  (руск.), Севярын Разен  (англ.), Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, Адрыян Каорт  (руск.), Георг Флегель  (руск.) і многія іншыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Fragaria на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
  5. а б в Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51-54. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Рыгор Крушына. «Суніцы»(недаступная спасылка)
  7. Сяргей Законнікаў. «Суніцы»

Літаратура правіць

  • Скуратовіч А. М. Суні́цы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 269—270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161—163. — 340 с. — 55 000 экз. (руск.)
  • Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. — Krakow: 1897. — Т. 1.
  • Земляни́ка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. Абелия — Лимон. — С. 352—353. — 593 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 335, 336, 370—372. — ISBN 9-87317-128-9.