G20; Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з'яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.

«Група дваццаці»
па-англійску: Group of Twenty
Абрэвіятура: «G20»
Членства: 19 дзяржаў і Еўрапейскі Саюз
Тып арганізацыі: гаспадарчая
Афіцыйныя мовы: англійская
Кіраўнікі
Сцяг Аргенціны Маўрысіа Макры
g20.org
Краіны G20
Цёмна-сінім колерам пазначаны краіны члены G20. Светла-блакітным пазначаны члены ЕС

У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90% сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80% сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.

З'яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ​​ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.

Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.

G20 2017-07 Hamburg "Erklärung der Staats- und Regierungschefs" [1]

Краіны G20Правіць

  1.   Аргенціна
  2.   Аўстралія
  3.   Бразілія
  4.   Вялікабрытанія
  5.   Германія
  6.   Еўрапейскі саюз
  7.   ЗША
  8.   Інданезія
  9.   Індыя
  10.   Італія
  11.   Канада
  12.   Кітай
  13.   Мексіка
  14.   Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  15.   Расія
  16.   Рэспубліка Карэя
  17.   Саудаўская Аравія
  18.   Турцыя
  19.   Францыя
  20.   Рэспубліка Карэя
  21.   Японія

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць

Вялікая васьмёрка (G8, G7, G6)

  1. https://www.bundesregierung.de/Content/DE/_Anlagen/2017/07/2017-07-08-abschlusserklaerung-g20.pdf?__blob=publicationFile&v=2