General Cup 2012 (снукер)

(Пасля перасылкі з General Cup 2012, снукер)

General Cup 2012 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 14 верасня 2012 года ў General Snooker Club, у Ганконгу. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам General Cup, які праходзіў у 2004, 2009 і 2011 гадах.

General Cup 2012
Сезон 2012/2013
Тэрміны 11 — 14 верасня 2012
Арэна General Snooker Club
Краіна Ганконг
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стывен Лі
Фінал
Пераможца Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фіналіст Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн
Лік 7:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 10
Колькасць матчаў 11
Колькасць фрэймаў 81
←2011General Cup2013→

Спаборніцтва ўключала ў сябе чатыры матча ўайлдкард-раўнда з удзелам 4 прафесіяналаў і 4 ганконгскіх аматараў, пераможцы якіх далучыліся да 2 іншых прафесійных снукерыстаў і разам з імі былі разбітыя на 2 групы па 3 удзельніка, згуляўшы адзін з адным па аднаму разу ў групавым этапе. Пасля гэтага лідары груп сустрэліся ў фінальным двубоі.

Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан, які перайграў у групавым этапе кітайца Ляна Вэньбо (5:2) і саступіў ганконгскаму аматару Фуну Квоку Ваю (3:5), выйшаўшы ў фінал законт лепшай розніцы ў фрэймах, пасля чаго перамог у фінале Рыкі Уолдэна з лікам 7:6.

ТурнірПравіць

General Cup 2012 года стаў чацвёртым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009 і ў 2011 гадах. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу.

Уайлдкард раўндПравіць

Чатыры ганконгскіх аматара атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чэнь Йінь Лун, Лау Ка Лам, Фун Квок Вай і Чэн Ка Кін. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у групавым раўндзе супраць чацвярых прафесіянальных гульцоў: Ляна Вэньбо, Цяня Пэнфэя, Бары Хокінса і Марка Дэвіса.

Першы гулец Лік Другі гулец
  Лян Вэньбо 4-2   Чэнь Йінь Лун
  Цянь Пэнфэй 4-2   Лау Ка Лам
  Бары Хокінс 2-4   Фун Квок Вай
  Марк Дэвіс 4-1   Чэн Ка Кін

Групавы раўндПравіць

Група AПравіць

МатчыПравіць

Гулец 1 Лік Гулец 2
  Фун Квок Вай 2-5   Лян Вэньбо
  Ніл Робертсан 5-2   Лян Вэньбо
  Ніл Робертсан 3-5   Фун Квок Вай

ТабліцаПравіць

М Гулец ЗМ В П Ф ВФ ПФ РФ А
1   Ніл Робертсан 2 1 1 15 8 7 +1 1
2   Лян Вэньбо 2 1 1 14 7 7 0 1
3   Фун Квок Вай 2 1 1 15 7 8 -1 1

Група BПравіць

МатчыПравіць

Гулец 1 Лік Гулец 2
  Рыкі Уолдэн 5-3   Цянь Пэнфэй
  Марк Дэвіс 5-3   Цянь Пэнфэй
  Рыкі Уолдэн 5-2   Марк Дэвіс

ТабліцаПравіць

М Гулец ЗМ В П Ф ВФ ПФ РФ А
1   Рыкі Уолдэн 2 2 0 15 10 5 +5 2
2   Марк Дэвіс 2 1 1 15 7 8 -1 1
3   Цянь Пэнфэй 2 0 2 16 6 10 -4 0

ФіналПравіць

Фінал: да 7 перамог.
General Snooker Club, Ганконг, 14 верасня 2012.
Ніл Робертсан
  Аўстралія
7-6 Рыкі Уолдэн
  Англія

Статыстыка турніруПравіць

Статыстыка ігракоўПравіць

ігрок Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ
  Ніл Робертсан Фінал:   Рыкі Уолдэн 7:6 3 2 1 28 15 13 53,6%
  Рыкі Уолдэн Фінал:   Ніл Робертсан 6:7 3 2 1 28 16 12 57,1%
  Лян Вэньбо Групавы раўнд 3 2 1 20 11 9 55%
  Марк Дэвіс Групавы раўнд 3 2 1 20 11 9 55%
  Фун Квок Вай Групавы раўнд 3 2 1 21 11 10 52,4%
  Цянь Пэнфэй Групавы раўнд 3 1 2 22 10 12 45,5%
  Бары Хокінс Уайлдкард раўнд:   Фун Квок Вай 2:4 1 0 1 6 2 4 33,3%
  Чэнь Йінь Лун Уайлдкард раўнд:   Лян Вэньбо 2:4 1 0 1 6 2 4 33,3%
  Лау Ка Лам Уайлдкард раўнд:   Цянь Пэнфэй 2:4 1 0 1 6 2 4 33,3%
  Чэн Ка Кін Уайлдкард раўнд:   Марк Дэвіс 1:4 1 0 1 5 1 4 20%