Generation П (фільм)
«Generation П» — экранізацыя аднайменнага рамана Віктара Пялевіна у пастаноўцы Віктара Гінзбурга. Праца над фільмам пачалася ў канцы 2006 года, у расійскі пракат фільм выйшаў 14 красавіка 2011 года. У першыя два дні пракату на тэрыторыі СНД фільм паглядзелі 255 тысяч гледачоў, зборы за гэты перыяд склалі больш за 2 мільёны долараў[5][6].
Generation П | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя[1][2], драматычны фільм[1][2] і phantasmagoria[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Кінастудыя імя М. Горкага |
Працягласць | 112 хв. |
Бюджэт | 7 500 000 $[3] |
Зборы | 4 400 000 $[4] |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2011 |
IMDb | ID 0459748 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя стварэння
правіцьПраект здымаўся як незалежнае кіно — грошы на здымку Гінзбург прыцягваў самастойна. Бюджэты імкліва канчаліся, і некалькі разоў карціна была на мяжы спынення, таму працэс здымак заняў каля пяці гадоў.
Фільм «Generation П» — першая вялікая праца аўтара — быў успрыняты публікай і крытыкамі вельмі востра. Адны сцвярджалі, што ў ім няма і ценю Пялевіна, іншыя ўпэўненыя, што ён — дакладны падрадкоўнік рамана. Пры гэтым, працуючы над сцэнарыям, Гінзбург змяніў па-свойму многія часткі, зрэшты, вельмі акуратна, баючыся парушыць атмасферу самога твора[7].
Фільм быў зняты ў Маскве і Падмаскоўі. Так, «Інстытут пчалярства», ён жа «Міжбанкаўскі камітэт», здымаўся ў асноўным у будынку РИА Новости на зубаўскім бульвары. Кабінет Азадоўскага з панарамным відам на Маскву здымаўся ў Смаленскім пасажы.
Сюжэт
правіцьВыпускнік Літінстытута Вавілен Татарскі праз кар’еру ў рэкламным бізнесе Расіі 1990-х гадоў праходзіць шлях ад прадаўца ў шапіку да лічбавага ўвасаблення мужа багіні Іштар.
Сюжэт у цэлым адпавядае раману Пялевіна, пры гэтым апушчаны ці скарочаны некаторыя главы рамана, а таксама дададзеныя сцэны, якіх няма ў кнізе. Так, «гаворка» Чэ Гевары пра ваў-імпульсы і ваў-фактары, якая займае больш за 5 % агульнага аб’ёму рамана, у фільме доўжыцца крыху больш за хвіліну. Усяго з адной фразы Марковіна ў кнізе: «Трэба новых палітыкаў рабіць, сучасных — праграму разам з харызмай!» ў фільме выведзена лінія новага прэзідэнта Расіі, якога «Міжбанкаўскі камітэт» «зляпіў» з кіроўцы Колі.
Узнагароды і прэміі
правіцьФільм быў запрошаны ў афіцыйныя праграмы дзясяткаў вядучых фестываляў свету, уключаючы прэстыжную праграму «Авангард» фестывалю ў Таронта. Фільм выйграў «Спецыяльную згадку журы» у Карлавых Варах і атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі расійскага кіно «Спадарожнік над Польшчай», які праходзіў у Варшаве і з’яўляецца самым буйным у свеце штогадовым аглядам расійскіх фільмаў.
Выданне «Russia Beyond the Headlines», якое з’яўляецца міжнародным праектам «Расійскай газеты», назвала Generation «П» адным з лепшых 11 фільмаў 2011 года, паставіўшы яго на першае месца.
У студзені 2012 года амерыканскае інтэрнэт-выданне The Huffington Post паставіла фільм на першае месца сярод 63 замежных фільмаў, якія прымалі ўдзел у міжнародным кінафестывалі ў Палм-Спрынгс (Каліфорнія)[8].
Зноскі
- ↑ а б http://www.nytimes.com/2012/11/16/movies/victor-ginzburgs-russian-satire-generation-p.html?_r=0 Праверана 7 мая 2016.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0459748/ Праверана 7 мая 2016.
- ↑ http://www.filmz.ru/film/3163/
- ↑ https://web.archive.org/web/20120112043420/http://kinometro.ru/box/show/week/22/region/ru/year/2011/lang/ru
- ↑ Объявлена официальная дата выхода фильма
- ↑ Кассовые сборы (бокс офис) России
- ↑ Пелевин по-американски
- ↑ "Generation «П» — российский фильм года по оценкам независимых критиков и журналистов Архівавана 13 студзеня 2018. // Частный корреспондент
Спасылкі
правіць- Гуреев М. В. Поколение «пепси» или «пятой ноги»? // Сервер национальной прозы РФ.
- Режиссёр: «Generation П» — истинно независимое кино (интервью Виктора Гинзбурга для «BBC Russian»)
- «Generation П» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Generation П на сайце «AllMovie» (англ.)
- Многострадальный трип (рецензия сайта ArtRead.ru)
- Виктор Гинзбург, режиссёр "Generation «П»: «Все, что сочинил Пелевин в 90-х, стало реальностью!» // «Комсомольская правда», 2 ноября 2009
- Виктор Гинзбург: против мухоморов закона нет // «РИА Новости», 11.04.2011
- Антон Самарин. Виктор Гинзбург: Кому охота быть матрицей? // фонд «Русский мир», 13.04.2011
- «Generation П»: знаковое кино о российской эзотерике 90-х (Фонд «Русский мир», 2011 г)
- Мнение о фильме психотерапевта А. Г. Данилина