Адкрыць галоўнае меню

Gentleman – гэта першы студыйны альбом беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта Hair Peace Salon, выпушчаны 21 сакавіка 2012 года.[2] Кампакт-дыск змяшчае 10 трэкаў, запісаных у перыяд 2009–2012 гадоў. Усе песні былі напісаны Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Gentleman
Вокладка альбома Hair Peace Salon «Gentleman» (2012)
Музычны альбом Hair Peace Salon
Дата выпуску 2012
Запісаны 2009-2012
Жанр паўэр-поп, інды-рок, брыт-поп[1]
Працягласць 41:11
Мова песень англійская
Храналогія Hair Peace Salon
Split Before, Together Now (2007)Gentleman
Сінглы з Gentleman
  1. «Happy for a While»
    Выпушчаны: 5 красавіка 2010 года
  2. «Rolz'n'Rulz»
    Выпушчаны: 15 верасня 2010 года

Змест

ГісторыяПравіць

Першы сінгл з будучага альбома пад назвай Happy for a While быў выпушчаны спачатку на кітайскім рынку з асаблівай вокладкай, каб падтрымаць падпісанне новага бубнача Ўладзіміра Агаяна 5 красавіка 2010 года,[3] за 5 дзён да свайго сусветнага рэлізу 10 красавіка 2010 года.[4] Гэты выпуск азнаменаваў музычны зрух гурта ў бок паўэр-попа,[5] а альбом з новымі спевамі павінен быў выйсці наступнай восенню.[6] Песні з сінгла, як і зменены дрэс-код музыкаў, былі прадстаўлены 10 красавіка ў клубе “Broadway” у рамках прэм’ернага шоу разам з Drum Ecstasy, Кассиопея, The Stampletons ды іншымі.[7][8][9][10][11][12][13]

Другі сінгл у рок-н-рол стылю[14] Rolz'n'Rulz быў выдадзены 15 верасня 2010 года,[15] і быў падтрыманы эксперыментальным самотнікам рэміксаў “HPS Remixed”, на які трапілі 6 песень з дзвюх апошніх сінглаў у транс, драм-н-бэйс, даўнтэмпа ды іншых стылёвых апрацоўках ад шэрага дыджэяў мінскай электроннай сцэны.[16][17][18][19] Цікава, што ўсе песні з абодвух сінглаў Happy for a While (“Happy for a While”, “Out of Time”) і аднайменнага Rolz'n'Rulz былі пазначаны з удзелам Аляксея Кузняцова ў якасці барабаншчыка, нягледзячы на яго зыход з гурта амаль год таму.[4][15] 3 снежня 2010 года група дала анлайн канцэрт на самым вялікім беларускім вэб-партале TUT.BY, дзе выканала ў тым ліку некалькі песень з гэтых новых сінглаў.[20][21][22][23]

У прэс-рэлізе ў падтрымку сінгла і EP гурт адзначыў, што праца над маючым адбыцца дэбютным альбомам будзе завершана ў пачатку зімы 2010 года.[24] Тым не менш на працягу 2011 года гурт прадоўжыў запіс твораў да будучага альбома.[25] Першапачаткова на дыску планавалася выдаць 11 спеваў, і тэмы высакароднасці, шчодрасці, сілы духу, прагі да жыцця з крыхай дзівацтваў і самаіроніі павінны былі прайсці праз яго чырвонай ніткай.[26]

18 сакавіка 2012 года гурт зрабіў афіцыйны анонс свайго паўнафарматнага альбома ў кароткім відэа.[27][28] Музычныя творы за апошнія тры гады былі аб’яднаны ў альбом “Gentleman”, і гэты рэліз пачаў быць даступны з афіцыйнага сайта hairpeacesalon.com з 21 сакавіка 2012 года бясплатна з магчымасцю «заплаціць столькі, колькі вы захочаце» для прыхільнікаў.[29][30][31] Варта адзначыць, што, нягледзячы на папярэднюю аб’яву, толькі 10 трэкаў з’явіліся ў фінальнай версіі.[32][33][2][34][35] Лідар гурта Алег Вяль патлумачыў гэтае рашэнне.

  Першапачаткова 11 песень былі запланаваны для альбома; пасля завяршэння запісу і падчас спроб сфармаваць гарманічны спіс кампазіцый аказалася, што адзін са спеваў зусім не ўліваецца ў агульную канву – яго прыйшлося выдаліць.[28]  

Вакаліст Канстанцін Карман выказаў сваё адчуванне ад альбома ў каментары Тузін Гітоў у дзень яго выпуску:

  Мяркую, што на гэтым дыску няма прахадных песень. Альбом выйшаў разнастайным, але пры тым ён мае агульны настрой і не зацягнуты.[36]

 

Пасля першага канцэрта ў падтрымку самотніка ў Віцебску ў поўным складзе і далейшых спроб прадэманстраваць матэрыял новага альбома без гастрольнага ўдарніка ўлетку, будучы трыа ў пошуках новага сталага барабаншчыка ў выніку зыходу Уладзіміра Агаяна,[37][38] пампезнае шоу ў падтрымку выхаду самотніка было адкладзена да 11 кастрычніка 2012 года.[39][40][41][42] У гэты дзень гурт Hair Peace Salon даў сольны канцэрт у адным з самых папулярных канцэртных залаў Мінска клубе «RE:PUBLIC».[43][44][45] Падчас прэм’ернага выступу музыкі выканалі песні з альбома “Gentleman”, некаторыя старыя хіты, спелі дуэт і пару кавераў сваіх жа песень на беларускай мове, а таксама афіцыйна прадставілі свайго новага бубнача Аляксандра Сцепановіча грамадскасці.[46][47][48]

Шмат дадатковых канцэртаў у падтрымку матэрыялу новага альбома, акустычных[38][49][50][51][52][53][54] і рокавых,[55][56][57][58][59][60][61][62][63][64] былі дадзены падчас наступнай паловы года,[65] у тым ліку трэцяе з'яўленне на штогадовым фестывалі «Акустыка вясны» ў сакавіку 2013 года.[66][67][68][69][70][71][72][73][74]

Аздабленне CDПравіць

Афармленне альбома заслугоўвае асобных радкоў.[75] Разам з заканчэннем працы над музычным бокам плыты ў канцы 2011 года гурт пачаў шукаць «сапраўднага мастака», які б намаляваў вокладку. Такім чынам, на пярэдняй вокладцы і ў буклеце CD дыска былі выкарыстаны малюнкі Сяргея Балёнка, аднаго з самых вядомых беларускіх мастакоў XX-га стагоддзя. Музыкі Hair Peace Salon былі ўражаны яго афортамі, якія яны знайшлі ў мастацкай галерэі.[76] Са згоды гравюрыста яго некалькі прац былі набыты і ўжыты для аздаблення вокладкі і іншых старонак буклета CD, а таксама для аніміраванага відэа да анонса альбома.[27][77]

КрытыкаПравіць

  10 дыхтоўных трэкаў. Нічога лішняга. «Gentleman» з шэрагу тых сёлетніх альбомаў, якімі можна безумоўна ганарыцца.[78]
 

Альбом атрымаў у асноўным станоўчую крытыку: «добрая, грунтоўная, прадуманая і гожая праца. Ну і асобны рэспект афармленню»,[79] «яны маюць усё, што трэба – выдатныя галасы, неблагую лірыку, хвацкі гук, бездакорнае выкананне, пісьменную падачу»,[80]«“Rolz'n'Rulz” чапляе»,[80] «гэты калектыў і знаходзіцца якраз ці не за ўсіх бліжэй да стандартнай еўрапейскай традыцыі сумяшчэння рокавага інструментарыя з дастаткова папсовай мелодыкай»,[81][80] «меладычныя і меланхалічныя песні, прыгожыя гітары і распазнавальны высокі вакал Алега Вяля»,[80] «зачараванне HPS не толькі ў стылістычнай вытрыманасці, не толькі ў бездакорна якаснай аранжыровачнай і кампазітарскай працы, але і ў безумоўнай арганічнасці»,[1] «спружына, якая пры выпростванні не робіць больна, а лагодзіць»,[82] «прыемна чуць цэльны выпеставаны альбом, у якім ставяць не на адну-дзве канкрэтныя песні, а адразу на ўсе трэкі»,[83] «ласы я да ўсялякай брытаншчыны і гітаршчыны з меланхалічным вакалам і мінорнымі мелодыямі, таму і не змог прайсці міма»,[84] «шматгалоссе, што часам прымушае ўспомніць ліверпульскую чацвёрку, надае гучанню паветранасць і адчуванне буйнога мазка».[85] У той жа час аглядальнікі адзначылі адсутнасць яркасці і арыгінальнасці, таму што запіс чуўся, як звычайны альбом брытанскай хвалі.[80]

«Вельмі слаўная праца, дзе адчуваецца індывідуальнасць», як было адзначана ў аглядзе года Тузін Гітоў,[86] была абрана ў некалькі топаў беларускіх альбомаў, выпушчаных за гэты перыяд,[87][88][84][83][82][89][90] а яе першы трэк “Borderline” быў выбраны ў топ лепшых сучасных беларускіх музычных песень парталам Lenta.ru.[91] Таксама за CD гурт атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Дэбют года» на айчыннай музычнай прэміі Rock Profi.[92][93][94][95][96][97]

Спіс кампазіцыйПравіць

# Назва Музыка Словы Працягласць
1 “Borderline” Алег Вяль Алег Вяль, Канстанцін Карман 4:09
2 “Gentleman” Канстанцін Карман Канстанцін Карман 4:47
3 “Face to Face” Канстанцін Карман Канстанцін Карман 3:57
4 “Happy for a While” Алег Вяль Алег Вяль 4:06
5 “Out of Time” Алег Вяль Алег Вяль 3:17
6 “Rolz'n'Rulz” Алег Вяль Алег Вяль, Канстанцін Карман 3:55
7 “Criminal” Алег Вяль Алег Вяль 3:36
8 “Dotted” Канстанцін Карман Канстанцін Карман 4:29
9 “Someone Better” Алег Вяль Алег Вяль 4:28
10 “Stand the Love” Канстанцін Карман Канстанцін Карман 4:27

УдзельнікіПравіць

Hair Peace Salon:

Вытворчасць:

  • Яўген Сухавееў – звядзенне (1, 2, 6, 7, 8, 9, 10).
  • Павел Сініла – звядзенне (3, 5).
  • Анатоль Шманай – звядзенне (4).
  • Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» – мастэрынг.
  • Slap – дызайн вокладкі з выкарыстаннем афортаў Сяргея Балёнка.
  • Сяргей Балёнак – ілюстрацыі вокладкі.
  • Максім “Krukoff” Лушчык – анімацыя вокладкі.[27][76]

Кавер-версііПравіць

Інды-рок гурт Bristeil стварыў кавер-версію спева "Out of Time", з дапамогай беларускай мовы ажывіў яго гучанне і выпусціў твор на сваім самотніку Cyruĺnia Svietu пад назвай «Pa-za Časam» у 2014 годзе.[98][99]

СпасылкіПравіць

  1. 1,0 1,1 Хагнир "Ситка Пит 2012-05" (KARAKUL, Anvil Smith, HAIR PEACE SALON, LOWRIDERZ, Organoid, Starpilot и др.). nneformat.ru. Праверана 25 снежня 2018.
  2. 2,0 2,1 Gentleman, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon. Праверана 17 лістапада 2018.
  3. Happy For A While (豆瓣) (кіт.) . music.douban.com. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  4. 4,0 4,1 Happy For A While - Single, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  5. Hair Peace Salon пазбавіліся мэлянхаліі (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (7 красавіка 2010). Праверана 20 лістапада 2018.
  6. Группа Hair Peace Salon выпустила интернет-сингл, готовит альбом (руск.) . experty.by (7 красавіка 2010). Праверана 14 лістапада 2018.
  7. Home-Fest «Cheelzzz» - концерт в Минске | AFISHA.TUT.BY (руск.) . afisha.tut.by. Праверана 17 лістапада 2018.
  8. Пятаков, Андрей home-fest «cheelzzz!»: пятилетие «fucktoreal promo» (руск.) . Ultra-Music (14 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  9. Hair Peace Salon презентуют интернет-сингл «Happy For A While» (руск.) . Ultra-Music (6 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  10. Шеремет, Егор home-fest «cheelzzz!» (руск.) . Ultra-Music (14 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  11. denizion Home-Fest «Cheelzzz», Broadway, 11 апреля. Жывы журнал (16 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  12. Фото "Hair Peace Salon". another.by. Праверана 17 лістапада 2018.
  13. home-fest «cheelzzz!»: вечер для ценителей харизматичной и профес­сиональной музыки (руск.) . Ultra-Music (31 сакавіка 2010). Праверана 22 лістапада 2018.
  14. Серенков, Антон Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010) (руск.) . experty.by (11 кастрычніка 2010). Праверана 14 лістапада 2018.
  15. 15,0 15,1 Rolz'n'Rulz - Single, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  16. Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz» (руск.) . Ultra-Music (17 верасня 2010). Праверана 23 лістапада 2018.
  17. Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon (бел.) . generation.by (16 верасня 2010). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  18. HPS Remixed – EP, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon. Праверана 27 мая 2016.
  19. Танчыць Hair Peace Salon (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (5 кастрычніка 2010). Праверана 20 лістапада 2018.
  20. Hair Peace Salon (2010-12-17). Hair Peace Salon - Интервью & Live @ Tut.by. https://www.youtube.com/watch?v=m51bUzY-onM&frags=pl,wn. Retrieved on 2018-11-23. 
  21. Hair Peace Salon в удалённом доступе (руск.)  (28 лістапада 2010). Праверана 23 лістапада 2018.
  22. Онлайн-концерт: Hair Peace Salon (руск.) , TUT.BY (2010-12-04). Праверана 23 лістапада 2018.
  23. Hair Peace Salon (2018-09-26). Online show: Hair Peace Salon @ tut.by (Full version). https://www.youtube.com/watch?v=iTkcO6D1mrY&feature=youtu.be. Retrieved on 2018-11-23. 
  24. Hair Peace Salon анонсируют новый альбом (руск.) . experty.by (20 верасня 2010). Праверана 14 лістапада 2018.
  25. Hair Peace Salon у аддаленым доступе (бел.) . generation.by (29 лістапада 2010). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  26. NEWS | Hair Peace Salon (2 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  27. 27,0 27,1 27,2 vialic3 (18 сакавіка 2012). Hair Peace Salon new album announcement by Maxim Lushchyk. https://www.youtube.com/watch?v=Tjs7jxLo4Gg&index=12&list=PLH7ZS7OR9oMT1zliKKAyrvVSs_YubMXd5. Retrieved on 30 кастрычніка 2018. 
  28. 28,0 28,1 Hair Peace Salon выпустили дебютный полноформатник (+скачать) (руск.) . experty.by. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  29. GENTLEMAN (2012). Праверана 28 кастрычніка 2018.
  30. Hair Peace Salon выпусьціў джэнтэльмэнскі альбом (+спампаваць) (бел.) . generation.by (21 сакавіка 2012). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  31. Хорошая новость (руск.) . Hair Peace Salon (18 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  32. Чернухо, Александр Hair Peace Salon выпустили альбом "Gentleman" (руск.) . Ultra-Music (21 сакавіка 2012). Праверана 23 лістапада 2018.
  33. Hair Peace Salon: "Мечтаний или надежд на глобальную популярность у нас нет" (+фото) (руск.) . experty.by. Праверана 13 лістапада 2018.
  34. Gentleman专辑_GentlemanHair Peace Salon_在线试听 - 虾米音乐 (кіт.) . www.xiami.com. Праверана 16 лістапада 2018.
  35. Минская группа «Hair Peace Salon» выпустила свой первый студийный сборник песен «Gentleman» (руск.) . Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  36. Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (21 сакавіка 2012). Праверана 19 снежня 2018.
  37. 4=3 (руск.) . ГРАФФИТИ бар & клуб (23 ліпеня 2012). Праверана 22 лістапада 2018.
  38. 38,0 38,1 С., А. Hair Peace Salon выступили в Бобруйске (фото, видео) (бел.) . babruisk.by (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 12 снежня 2018.
  39. Hair Peace Salon презентует альбом, выпущенный полгода назад (руск.) . Ultra-Music (1 кастрычніка 2012). Праверана 21 лістапада 2018.
  40. На сцене столичного клуба Re:public - группа HAIR PEACE SALON - STALOGISTIC. www.sta-logistic.by. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  41. Проект «СТАрт» (руск.) . СТА Логистик. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  42. Hair Peace Salon і Ірэна Катвіцкая запісалі трэк пра адзінства (+Mp3-прэм’ера) (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2012). Праверана 19 снежня 2018.
  43. Borodatos, Vitaly В Репаблик джентлемены Hair Peace Salon наденут штаны (руск.) . Минская волна. YouTube (7 кастрычніка 2012). Праверана 14 снежня 2018.
  44. Колесникова, Маша Hair Peace Salon покажут "Джентельмена" широкой публике (руск.) . Experty.by (2 кастрычніка 2012). Праверана 26 снежня 2018.
  45. Hair Peace Salon. sta-logistic.by. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2018.
  46. Hair Peace Salon (2012-12-30). Hair Peace Salon - Stand The Rain (Live @ RE:PUBLIC). https://www.youtube.com/watch?v=TyRq0Qs20C0&index=5&list=PLH7ZS7OR9oMT1zliKKAyrvVSs_YubMXd5. Retrieved on 2017-06-17. 
  47. Калеснікава, Маша Будзьма беларусамі! " Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (фотарэпартаж) (бел.) . Будзьма беларусамі! (12 кастрычніка 2012). Праверана 26 снежня 2018.
  48. Калеснікава, Маша Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (+фота) (бел.) . experty.by (12 кастрычніка 2012). Праверана 12 лістапада 2018.
  49. Будкін, Сяргей Вытанчаная акустыка ад Hair Peace Salon (фотарэпартаж) (21 студзеня 2013). Праверана 26 кастрычніка 2018.
  50. Сколько участников Hair Peace Salon нужно, чтобы взять интервью (руск.) . Памяркоўны Гук (21 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  51. Калеснікава, Маша Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 снежня 2018.
  52. Радионов, Вячеслав Концерты недели: Кен Хенсли, Avias, Morfe’, Zui (руск.) . Ultra-Music (14 студзеня 2013). Праверана 22 лістапада 2018.
  53. Эксперименты от Hair Peace Salon (руск.) . ГРАФФИТИ бар & клуб (12 студзеня 2013). Праверана 22 лістапада 2018.
  54. Шиманская, Алина Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика (руск.) . Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  55. Радионов, Вячеслав Анонсы недели: Brazzaville, AS/DS, [AMATORY, Akute, "Кассиопея"] (руск.) . Ultra-Music (10 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  56. Концерт Hair Peace Salon и Hummuskiss. Минск, 16 декабря 2012 (руск.) . Ultra-Music. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  57. Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (руск.) . Памяркоўны Гук (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 лістапада 2018.
  58. Радионов, Вячеслав Концерты недели: Hair Peace Salon и Clover Club, Nazareth, Anacondaz, Emergenza, "Аддис Абеба", Tribute to AC/DC (руск.) . Ultra-Music (25 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  59. Концерт групп Hair Peace Salon и Clover Club. Минск, 31 марта 2013 (руск.) . Ultra-Music. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  60. Радионов, Вячеслав Итоги розыгрыша билетов на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.) . Ultra-Music (23 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  61. Чернухо, Александр Конкурс от Ultra-Music: выиграй два билета на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.) . Ultra-Music (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  62. Розыгрыш билетов на "Hair Peace Salon" и "Clover Club" (руск.) . Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 28 лістапада 2018.
  63. Great Britpop Friday! (руск.) . ГРАФФИТИ бар & клуб (21 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 26 лістапада 2018.
  64. New-Wave. Праверана 21 мая 2017.
  65. NEWS | Hair Peace Salon (19 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 21 мая 2017.
  66. Колесникова, Маша "Акустика весны": другие интонации для общения с молодежью (слушать) (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  67. Кедо, Евгений Акустика весны: куда катится фестиваль? (фотоотчет) (руск.) . Памяркоўны Гук (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  68. Калеснікава, Маша "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць) (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  69. «Акустика весны». Минск, 1 марта 2013 (руск.) . Ultra-Music. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  70. Радионов, Вячеслав Концерты недели: "Бульфэст-international", "Acoustics of Spring", Street Awards, "Т!", вечер памяти Лёши Липа (руск.) . Ultra-Music (26 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  71. "Акустика Весны" - концерт в Минске (руск.) . afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  72. Встречаем весну вместе!!! Акустика-2013. handspoke10.rssing.com (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  73. Открытие весны с акустикой (руск.) . DOSUG.BY (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  74. Радионов, Вячеслав Весна начнётся с акустики (руск.) . Ultra-Music (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  75. Hair Peace Salon on Twitter (англ.) . Twitter. Праверана 4 лістапада 2018.
  76. 76,0 76,1 Hair Peace Salon выпустили дебютный полноформатник (+скачать) (руск.) . experty.by (22 сакавіка 2012). Праверана 13 лістапада 2018.
  77. Harkin Deximire on Twitter (англ.) . Twitter. Праверана 4 лістапада 2018.
  78. Майстар-кляс ад Hair Peace Salon (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (3 мая 2012). Праверана 19 снежня 2018.
  79. Hair Peace Salon "Gentleman" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  80. 80,0 80,1 80,2 80,3 80,4 Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) (бел.) . experty.by. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  81. Подберезский, Дмитрий Gentleman (руск.) . ej.by (2012). Праверана 9 снежня 2018.
  82. 82,0 82,1 Маша Калеснікава: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё). experty.by. Праверана 11 лістапада 2018.
  83. 83,0 83,1 Сяргей Будкін: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё). experty.by. Праверана 11 лістапада 2018.
  84. 84,0 84,1 Филимонов, Александр Александр Филимонов (Россия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (руск.)  (9 красавіка 2013). Праверана 11 лістапада 2018.
  85. Колесникова, Маша Внештатный эксперт М.Колесникова: Hair Peace Salon "Gentleman" (Belarusian). experty.by (28 чэрвеня 2012). Праверана 12 лістапада 2018.
  86. А хто там ідзе? Вынікі 2012 году (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 снежня 2012). Праверана 20 лістапада 2018.
  87. Логінава, Юлія Ідэйнасць не пайшла на карысць "Ляпісам" (бел.) . Товарищ.оnline (11 кастрычніка 2012). Праверана 14 снежня 2018.
  88. Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (руск.) . experty.by (8 кастрычніка 2012). Праверана 12 лістапада 2018.
  89. Ідэйнасць не пайшла на карысць "Ляпісам"? (бел.) . UDF.BY (12 кастрычніка 2012). Праверана 14 снежня 2018.
  90. ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  91. Филимонов, Александр Заводы стаяць, адны гітарысты ў краіне (руск.) . Lenta.ru (10 красавіка 2013). Праверана 20 снежня 2018.
  92. Определены номинанты на премию «Rock Profi» (руск.) . Памяркоўны Гук (8 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  93. «Ляпис Трубецкой» наградят за вклад в белорусский рок (руск.) . Ultra-Music (8 красавіка 2013). Праверана 24 лістапада 2018.
  94. "Ляпис Трубецкой" наградят за вклад в белорусский рок (руск.) . UDF.BY (8 красавіка 2013). Праверана 14 снежня 2018.
  95. Новая музыкальная премия Rock Profi: награда «За вклад» присуждена «Ляпису Трубецкому». naviny.by (8 красавіка 2013). Праверана 12 лістапада 2018.
  96. Поплавская, Ася Первую профессиональную музпремию получили Akute и «Ляписы». naviny.by (17 красавіка 2013). Праверана 12 лістапада 2018.
  97. "Ляпис Трубецкой" наградят за вклад в белорусский рок (+номинанты) (руск.) . experty.by (8 красавіка 2013). Праверана 12 лістапада 2018.
  98. Pa-za Časam (Hair Peace Salon cover), by Bristeil. Праверана 22 лістапада 2018.
  99. Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё). Тузін Гітоў. Слушны музычны партал (бел.) , Тузін Гітоў (2014-05-30). Праверана 20 лістапада 2018.

Знешнія спасылкіПравіць