German Masters 2015 (снукер)
German Masters 2015 (таксама вядомы як Kreativ Dental German Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 8 лютага 2015 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў дзявятым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €335 000, з якіх €80 000 атрымаў пераможца.
German Masters 2015 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 4 — 8 лютага 2015 |
Арэна | Тэмпадром |
Горад | Берлін |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Kreativ Dental |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €335,000 |
Прызавыя пераможцы | €80,000 |
Мінулы чэмпіён | Дзін Цзюньхуэй |
Фінал | |
Пераможца | Марк Сэлбі |
Фіналіст | Шон Мёрфі |
Лік | 9:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 (+96) |
Колькасць матчаў | 31 |
Колькасць фрэймаў | 238 |
Колькасць соценных серый | 23 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Джад Трамп) (кваліфікацыя: 142 (Шон Мёрфі)) |
←2014 ● German Masters ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Адкрыты чэмпіянат Сючжоу | Адкрыты чэмпіянат Уэльса→ |
Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Олівера Браўна (5:3) і Олівера Лайнса (5:2) у кваліфікацыі, Энтані Мак-Гіла (5:4), Пітэра Эбдана (5:1), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (5:4), Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:2) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (9:7). Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў свой 15-ы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы рэйтынгавы турнір пасля перамогі на чэмпіянаце свету ў маі 2014 года і другі прафесійны турнір у сезоне 2014/2015 (пасля нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Рыгі, выйгранага ў жніўні 2014 года). Апроч таго, гэтая перамога дапамагла Сэлбі вярнуцца на першы радок сусветнага рэйтынгу пасля двухмесячнага перапынку.
Турнір
правіцьGerman Masters 2015 стаў дзявятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі (англ.: German Open) і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу праходзіць штогод. German Masters 2015 праходзіў на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.
German Masters 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы турніру гуляліся на пяці сталах арэны Тэмпадром, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за паўтара месяцы да гэтага ў Робін-Парку ва Уігане, Англія.
Прызавыя грошы
правіцьПрызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам і склаў €335,000. Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — €80,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/32 фіналу | |
Вышэйшы брэйк | |
Агульны прызавы фонд |
Фармат турніру
правіцьНа German Masters 2015 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 115 — удзельнікі мэйн-тура і 13 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў на працягу двух дзён за паўтара месяцы да асноўнай стадыі. У ім першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Усе 64 пераможцы матчаў першага раўнда гулялі паміж сабой у другім кваліфікацыйным раўндзе (32 гульні), пры чым удзельнікі з нумарамі пасеву 1–32 не маглі патрапіць адзін на аднаго. Кваліфікацыя German Masters упершыню праходзіла ў Робін-Парку ў Уігане, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 32 снукерысты (у адрозненне ад леташняга турніру, дзе гулялі 64 спартоўцы).
32 пераможцы матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 нумароў пасеву раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Першы кваліфікацыйны раўнд | 17—18 снежня | 9 | 5 |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 19 снежня | 9 | 5 |
1/16 фіналу | 4–5 лютага | 9 | 5 |
1/8 фіналу | 5–6 лютага | 9 | 5 |
1/4 фіналу | 6 лютага | 9 | 5 |
1/2 фіналу | 7 лютага | 11 | 6 |
Фінал | 8 лютага | 17 | 9 |
Кваліфікацыя
правіцьПасеў ігракоў на German Masters 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй, а другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.
Кваліфікацыйныя матчы
правіцьПершы раўнд
правіцьДругі раўнд
правіцьСоценныя серыі
правіцьУ 93 матчах кваліфікацыйнай стадыі German Masters 2015 было выканана 42 соценныя серыі. Ніл Робертсан, які перайграў Мічэла Мана (5:4) і Джэймі Джонса (5:2) аформіў чатыры сэнчуры ў двух паядынках (135, 134, 105, 101). У другім кваліфікацыйным раудзе 11-ы сеяны турніру Шон Мёрфі, які выканаў тры максімальныя серыі ў 2014 годзе, у паядынку супраць Робі Уільямса зрабіў брэйк у 142 бала, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка.
ігрок | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Шон Мёрфі | 2 | 142, 116 |
Адыт’я Мехта | 2 | 141, 101 |
Дзін Цзюньхуэй | 2 | 136, 131 |
Дэніэл Уэлс | 1 | 136 |
Ян Бэрнс | 1 | 136 |
Ніл Робертсан | 4 | 135, 134, 105, 101 |
Алістэр Картэр | 1 | 135 |
Зак Сурэці | 1 | 133 |
Марк Дэвіс | 1 | 132 |
Майкл Уослі | 2 | 131, 121 |
Марк Ален | 1 | 127 |
Адам Дафі | 1 | 121 |
Джад Трамп | 3 | 120, 114, 105 |
Роні О’Саліван | 3 | 117, 106, 104 |
Робін Хал | 1 | 117 |
Раян Дэй | 1 | 117 |
Лі Хан | 2 | 115, 103 |
Мэцью Стывенс | 1 | 115 |
Майкл Уайт | 1 | 115 |
Сяа Гадун | 1 | 113 |
Дэвід Гілберт | 1 | 112 |
Сэм Бэйрд | 1 | 109 |
Мічэл Ман | 1 | 107 |
Альфрэд Бёрдэн | 1 | 105 |
Майкл Лэслі | 1 | 104 |
Майкл Холт | 1 | 104 |
Юй Дэлу | 1 | 103 |
Олівер Лайнс | 1 | 103 |
Джэк Лісоўскі | 1 | 102 |
Джымі Робертсан | 1 | 100 |
Увогуле | 42 | Найвышэйшы брэйк: 142 (Шон Мёрфі) |
Удзельнікі
правіцьУ асноўнай стадыі German Masters прынялі ўдзел 32 снукерысты, якія выйгралі па два матчы ў кваліфікацыі. Чатыры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Рыкі Уолдэн (9), Марка Фу (10), Алістэр Картэр (13) і Роберт Мілкінс (16).
Пераможца German Masters 2011 году Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у дзявятым (з дзевяці) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
У 2015 годзе на German Masters удзельнічалі 5 дэбютантаў: Мэцью Сэлт (42), Альфрэд Бёрдэн (58), Ліам Хайфілд (80), Майкл Джорджыу (95) і Эшлі Карці.
Джон Хігінс з Шатландыі (1995, 1997) і Роні О’Саліван (1996, 2012) па два разы станавіліся пераможцамі German Masters. Апроч іх, сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года чэмпіёнамі спаборніцтва былі Марк Уільямс у 2011 годзе і Дзін Цзюньхуэй у 2014 годзе.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2015 года стаў 44-гадовы Пітэр Эбдан. Фергалу О'Браену і Марку Дэвісу падчас турніру было па 42 гады, а Марку Кінгу і Джо Пэры — па 40. Самым маладым удзельнікам German Masters 2015 стаў 19-гадовы аматар Эшлі Карці. Энтані Мак-Гілу на момант пачатку спаборніцтва было 23 гады, а Ліаму Хайфілду, Лі Хану і Майклу Уослі — па 24.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2011 | Перамога (2014) | 4 | 12 | 9 | 3 | 75% | 93 | 57 | 36 | 61,3% | 43 | 7 | 125 | 2,16 | 13,29 | 81268 |
2 | 4 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2011 | Фінал (2011) | 4 | 13 | 9 | 4 | 69,2% | 102 | 60 | 42 | 58,8% | 31 | 6 | 114 | 3,29 | 17 | 43063 |
3 | 2 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2011 | Паўфінал (2013) | 4 | 9 | 5 | 4 | 55,6% | 63 | 33 | 30 | 52,4% | 16 | 2 | 141 | 3,94 | 31,5 | 24564 |
4 | 3 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 1995 | Перамога (1996, 2012) | 5 | 15 | 13 | 2 | 86,7% | 131 | 82 | 49 | 62,6% | 55 | 11 | 142 | 2,38 | 11,91 | 96742 |
5 | 5 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2012 | Паўфінал (2013) | 3 | 7 | 4 | 3 | 57,1% | 55 | 32 | 23 | 58,2% | 18 | 4 | 122 | 3,06 | 13,75 | 20799 |
6 | 11 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2011 | 1/8 фіналу (2012, 2013) | 4 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 45 | 19 | 26 | 42,2% | 13 | 1 | 100 | 3,46 | 45 | 13314 |
7 | 6 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2011 | Фінал (2014) | 4 | 11 | 7 | 4 | 63,6% | 82 | 51 | 31 | 62,2% | 33 | 6 | 127 | 2,48 | 13,67 | 42209 |
8 | 7 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2012 | 1/8 фіналу (2012) | 3 | 4 | 1 | 3 | 25% | 29 | 11 | 18 | 37,9% | 8 | 1 | 128 | 3,63 | 29 | 9902 |
11 | 10 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2011 | Паўфінал (2012) | 4 | 12 | 8 | 4 | 66,7% | 93 | 48 | 45 | 51,6% | 28 | 6 | 133 | 3,32 | 15,5 | 29536 |
12 | 12 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2011 | Фінал (2012) | 4 | 11 | 7 | 4 | 63,6% | 80 | 48 | 32 | 60% | 31 | 6 | 130 | 2,58 | 13,3 | 37454 |
14 | 13 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2011 | Чвэрцьфінал (2011, 2014) | 4 | 10 | 6 | 4 | 60% | 67 | 36 | 31 | 53,7% | 23 | 5 | 104 | 2,91 | 13,4 | 24787 |
15 | 14 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1995 | Перамога (1995, 1997) | 7 | 20 | 16 | 4 | 80% | 163 | 100 | 63 | 61,3% | 52 | 6 | 143 | 3,13 | 27,17 | 117054 |
18 | 16 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 1995 | Перамога (2011) | 8 | 19 | 12 | 7 | 63,2% | 139 | 79 | 60 | 56,8% | 44 | 7 | 140 | 3,16 | 19,86 | 81633 |
19 | 19 | Марк Дэвіс | 12.08.1972 | 1996 | Чвэрцьфінал (1996, 2014) | 3 | 8 | 5 | 3 | 62,5% | 54 | 31 | 23 | 57,4% | 25 | 0 | 97 | 2,16 | — | 22018 |
20 | 20 | Сяа Гадун | 10.02.1989 | 2013 | Чвэрцьфінал (2014) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 37 | 21 | 16 | 56,8% | 14 | 3 | 138 | 2,64 | 12,33 | 10724 |
22 | 21 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2011 | Паўфінал (2014) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 49 | 24 | 25 | 49% | 16 | 2 | 142 | 3,06 | 24,5 | 24247 |
23 | 22 | Майкл Холт | 07.08.1978 | 2013 | Чвэрцьфінал (2013, 2014) | 2 | 7 | 5 | 2 | 71,4% | 45 | 27 | 18 | 60% | 14 | 3 | 144 | 3,21 | 15 | 16159 |
25 | 24 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2014 | 1/8 фіналу (2014) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 23 | 12 | 11 | 52,2% | 8 | 0 | 89 | 2,88 | — | 6732 |
27 | 26 | Мартын Гоўлд | 14.09.1981 | 2012 | 1/16 фіналу (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 0 | 0 | <50 | — | — | 5886 |
28 | 27 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 2014 | 1/32 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 1 | 0 | 68 | 6 | — | 7434 |
30 | 30 | Энтані МакГіл | 05.02.1991 | 2011 | 1/16 фіналу (2011, 2014) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3% | 19 | 6 | 13 | 31,6% | 4 | 1 | 112 | 4,75 | 19 | 6901 |
31 | 32 | Пітэр Эбдан | 27.08.1970 | 1995 | 1/8 фіналу (1995, 2011) | 7 | 9 | 2 | 7 | 22,2% | 66 | 26 | 40 | 39,4% | 11 | 2 | 110 | 6 | 33 | 23821 |
32 | 35 | Дэвід Гілберт | 12.06.1981 | 2014 | 1/32 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 8 | 3 | 5 | 37,5 | 3 | 0 | 86 | 2,67 | — | 1250 |
35 | 33 | Марк Кінг | 28.03.1974 | 1995 | 1/8 фіналу (1995, 2013) | 4 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 50 | 23 | 27 | 46% | 7 | 2 | 118 | 7,14 | 25 | 17069 |
42 | 37 | Мэцью Сэлт | 07.03.1985 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2761 |
46 | 47 | Джымі Робертсан | 03.03.1986 | 2014 | 1/32 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2761 |
58 | 55 | Альфрэд Бёрдэн | 14.12.1976 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1500 |
65 | 65 | Лі Хан | 04.10.1990 | 2014 | 1/32 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 8 | 3 | 5 | 37,5% | 2 | 0 | 97 | 4 | — | 1500 |
80 | 83 | Ліам Хайфілд | 01.12.1990 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
93 | 91 | Майкл Уослі | 23.02.1990 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 1 | 0 | 55 | 6 | — | 2750 |
95 | 98 | Майкл Джорджыу | 18.01.1988 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
— | А[у 3] | Эшлі Карці | 17.07.1995 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
Расклад і кошт квіткоў
правіцьGerman Masters 2015 года праходзіў на працягу 5 дзён (з серады 4 лютага па нядзелю 8 лютага) за пяццю сталамі на арэне Тэмпадром ў Берліне, Германія. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі, а 5 лютага — тры сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у суботу і нядзелю квіткі на матчы вячэрніх сесій каштавалі даражэй) і катэгорыі квіткоў (у залежнасці ад размяшчэння месцаў на арэне). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад €13,35 да €19,35, на матчы другога раўнда — ад €16,35 да €21,35, на чвэрцьфіналы — ад €20,35 да €25,35, на паўфіналы — ад €16,35 да €29,35, на фінальны паядынак — ад €25,35 да €44,35. Апроч таго, пачынаючы з другога дня, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень. 5 лютага такія квіткі каштавалі ад €30,35 да €43,35, 6 лютага — ад €31,35 да €42,70, 7 лютага — ад €38,35 да €47,35, а на фінальны паядынак — ад €48,35 да €64,35. На гульні паўфіналаў і фінальную гульню таксама прадаваліся квіткі класаў «VIP Bronze» (€113,35 — паўфіналы, €133,35 — фінал) і «VIP Gold» (€203,35 — паўфіналы, €253,35 — фінал). Таксама аматары снукера маглі набыць квіткі адразу на тры першыя гульнявыя дні, якія каштавалі €73,35 (Катэгорыя 2), €91,35 (Катэгорыя 1) і €251,35 (клас «VIP Silver»)[1].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Квіткі на адну сесію | Квіткі на ўвесь дзень | Квіткі на тры дні | ||||||||||||
К1 | К2 | К3 | К1 | К2 | К3 | VIP Gold | VIP Bronze | К1 | К2 | VIP Silver | ||||
4 лютага | Серада | 1/16 фіналу | Дзённая сесія (15.00) | €19,35 | €16,35 | €13,35 | €91,35 | €73,35 | €251,35 | |||||
Вячэрняя сесія (20.00) | €19,35 | €16,35 | €13,35 | |||||||||||
5 лютага | Чацвер | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | €19,35 | €16,35 | €13,35 | €43,35 | €36,35 | €30,35 | |||||
Дзённая сесія (15.00) | €19,35 | €16,35 | €13,35 | |||||||||||
1/8 фіналу | Вячэрняя сесія (20.00) | €21,35 | €18,35 | €16,35 | ||||||||||
6 лютага | Пятніца | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (14.00) | €21,35 | €18,35 | €16,35 | €42,70 | €36,35 | €31,35 | |||||
1/4 фіналу | Вячэрняя сесія (20.00) | €25,35 | €23,35 | €20,35 | ||||||||||
7 лютага | Субота | 1/2 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | €21,35 | €18,35 | €16,35 | €47,35 | €43,70 | €38,35 | €203,35 | €113,35 | |||
Вячэрняя сесія (20.00) | €29,35 | €25,35 | €23,35 | |||||||||||
8 лютага | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (14.00) | €31,35 | €28,35 | €25,35 | €64,35 | €53,35 | €48,35 | €253,35 | €133,35 | |||
Вячэрняя сесія (20.00) | €44,35 | €34,35 | €31,35 |
- ↑ Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+1).
Ход турніру
правіцьПершы дзень (4 лютага)
правіцьВыбылі: Джон Хігінс (15), Эшлі Карці, Энтані Мак-Гіл (30), Майкл Холт (23), Фергал О’Браен (28), Дэвід Гілберт (32), Ліам Хайфілд (80), Бары Хокінс (5)
1/16 фіналу | ||
Джон Хігінс (15) Шатландыя |
2:5 | Пітэр Эбдан (31) Англія |
80:32, 6:63 (54), 63:52 (62), 0:66 (65), 0:80 (80), 0:133 (133), 4:80 (66)[хт 1] | ||
Мартын Гоўлд (27) Англія |
5:3 | Эшлі Карці (А) Англія |
105:17 (76), 68:17 (52), 11:85, 49:60 (52), 70:47, 35:67, 85:1 (79), 70:36 | ||
Энтані Мак-Гіл (30) Шатландыя |
4:5 | Марк Сэлбі (2) Англія |
51:52, 59:24 (54), 9:106, 0:80 (80), 1:76, 88:0 (66), 88:1 (88), 67:23 (65), 16:68 | ||
Джад Трамп (7) Англія |
5:0 | Майкл Холт (23) Англія |
68:16, 66:15 (50), 68:28, 104:4 (104), 103:0 (102) | ||
Ніл Робертсан (3) Аўстралія |
5:0 | Фергал О’Браен (28) Ірландыя |
55:32, 84:8 (84), 67:48, 79:8 (57), 67:22 | ||
Стывен Магуайр (12) Шатландыя |
5:3 | Дэвід Гілберт (32) Англія |
77:31, 77:8 (77), 86:5 (53), 75:0, 58:61 (58 Магуайр), 28:67 (62), 15:106 (62), 80:4 (80) | ||
Сяа Гадун (20) Кітай |
5:4 | Ліам Хайфілд (80) Англія |
85:20 (85), 30:97, 45:65, 55:38, 29:66 (61), 70:47, 0:72 (72), 60:47 (50), 85:50 (50 Хайфілд, 55) | ||
Марк Кінг (35) Англія |
5:3 | Бары Хокінс (5) Англія |
17:73 (63), 70:63, 84:0 (65), 49:57, 60:9, 106:0 (106), 23:79 (57), 72:32 |
Другі дзень (5 лютага)
правіцьВыбылі: Майкл Джорджыу (95), Мэцью Сэлт (42), Дзін Цзюньхуэй (1), Марк Дэвіс (19), Джымі Робертсан (46), Майкл Уослі (93), Марк Уільямс (18), Лі Хан (65), Сяа Гадун (20), Мартын Гоўлд (27), Марк Кінг (35), Пітэр Эбдан (31)
1/16 фіналу | ||
Майкл Джорджыу (95) Англія |
3:5 | Альфрэд Бёрдэн (58) Англія |
15:65 (63), 73:16 (65), 7:111 (88), 48:59, 75:26, 8:76, 68:43, 7:112 (112) | ||
Мэцью Сэлт (42) Англія |
3:5 | Сцюарт Бінэм (8) Англія |
9:81 (81), 85:7 (85), 0:94, 103:0 (103), 76:7 (76), 7:80 (80), 1:74 (57), 44:62 | ||
Дзін Цзюньхуэй (1) Кітай |
4:5 | Раян Дэй (22) Уэльс |
6:78, 76:0 (72), 71:35, 0:79 (65), 99:24 (74), 31:90, 52:7, 57:62, 0:83 (82) | ||
Марк Дэвіс (19) Англія |
1:5 | Роні О’Саліван (4) Англія |
110:13 (110), 0:93 (93), 24:74 (51), 13:74 (68), 20:68 (62), 11:117 (117) | ||
Джо Пэры (14) Англія |
5:0 | Джымі Робертсан (46) Англія |
76:0 (76), 68:55, 59:2, 82:8, 77:25 (63) | ||
Майкл Уослі (93) Англія |
1:5 | Шон Мёрфі (11) Англія |
12:83 (62), 77:4 (72), 26:72, 0:89 (89), 33:68, 9:74 | ||
Марк Ален (6) Паўночная Ірландыя |
5:2 | Марк Уільямс (18) Уэльс |
65:18, 87:0 (87), 69:0 (69), 5:73, 102:0 (66), 22:62 (58), 66:0 (51) | ||
Лі Хан (65) Кітай |
1:5 | Лян Вэньбо (25) Кітай |
53:62, 79:1 (75), 0:78, 1:121 (103), 45:61, 9:69 (69) |
1/8 фіналу | ||
Ніл Робертсан (3) Аўстралія |
5:0 | Сяа Гадун (20) Кітай |
68:28 (68), 78:0 (67), 62:1 (50), 69:0 (68), 90:37 | ||
Джад Трамп (7) Англія |
5:1 | Мартын Гоўлд (27) Англія |
81:67 (65 Трамп), 86:0 (53), 55:67 (51 Трамп), 84:0 (84), 72:28, 74:21 | ||
Стывен Магуайр (12) Шатландыя |
5:2 | Марк Кінг (35) Англія |
108:21 (107), 41:74, 119:6 (119), 68:0, 40:57, 80:0 (74), 73:72 (72 Кінг, 73) | ||
Пітэр Эбдан (31) Англія |
1:5 | Марк Сэлбі (2) Англія |
76:13 (51), 39:72, 38:84 (50), 21:84 (62), 0:126 (126), 1:71 |
Трэці дзень (6 лютага)
правіцьВыбылі: Джо Пэры (14), Альфрэд Бёрдэн (58), Сцюарт Бінэм (8), Марк Ален (6), Раян Дэй (22), Джад Трамп (7), Роні О’Саліван (4), Ніл Робертсан (3)
1/8 фіналу | ||
Джо Пэры (14) Англія |
0:5 | Роні О’Саліван (4) Англія |
0:86 (71), 45:81 (81), 58:74 (58 Пэры, 53 О’Саліван), 5:95 (95), 0:138 (134) | ||
Раян Дэй (22) Уэльс |
5:2 | Альфрэд Бёрдэн (58) Англія |
90:0, 60:24, 24:65, 87:0 (87), 35:80, 92:8 (73), 74:27 | ||
Лян Вэньбо (25) Кітай |
5:4 | Сцюарт Бінэм (8) Англія |
73:48, 88:15 (54), 20:69 (65), 36:77 (68), 0:76 (75), 74:26 (65), 0:72 (72), 93:0 (52), 57:46 | ||
Марк Ален (6) Паўночная Ірландыя |
4:5 | Шон Мёрфі (11) Англія |
0:136 (94), 63:73, 0:73 (73), 63:21, 112:23 (100), 75:0 (75), 65:54, 62:65, 16:89 (76) |
6 лютага. Рэферы: Інга Шміт | ||
Раян Дэй (22) Уэльс |
4:5 | Лян Вэньбо (25) Кітай |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
91:1 (91), 0:75 (67), 49:79 (52), 132:0 (132), 9:71 (57), 85:1 (85), 60:12, 38:90 (90), 1:105 (57) | ||
Соценныя серыі: Дэй: 132 |
6 лютага. Рэферы: Марсэль Экарт | ||
Джад Трамп (7) Англія |
4:5 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
1:87 (87), 94:4 (94), 1:94 (83), 22:102 (95), 147:0 (147), 86:54, 31:62 (62), 123:5 (54, 69), 31:87 (60) | ||
Соценныя серыі: Трамп: 147 |
6 лютага. Рэферы: Хільдэ Моэнс | ||
Шон Мёрфі (11) Англія |
5:4 | Роні О’Саліван (4) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
90:35 (77), 71:47 (59), 0:88 (74), 0:134 (134), 18:78 (73), 6:75, 94:0 (67), 67:13, 67:65 (51 О'Саліван) | ||
Соценныя серыі: О'Саліван: 134 |
6 лютага. Рэферы: Алекс Крыжан | ||
Ніл Робертсан (3) Аўстралія |
4:5 | Стывен Магуайр (12) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
63:62 (51 Робертсан), 0:68 (68), 111:0 (111), 34:62, 74:24 (56), 5:71 (60), 64:44, 27:64, 69:70 (53 Робертсан) | ||
Соценныя серыі: Робертсан: 111 |
Чацвёрты дзень (7 лютага)
правіцьВыбылі: Лян Вэньбо (25), Стывен Магуайр (12)
7 лютага, 13.00. Рэферы: Інга Шміт | ||
Лян Вэньбо (25) Кітай |
4:6 | Шон Мёрфі (11) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
61:65, 0:141 (141), 51:82, 90:0 (90), 107:18 (106), 57:31, 55:46, 14:76 (65), 0:145 (145), 0:96 (89) | ||
Соценныя серыі: Лян: 106; Мёрфі: 141, 145 |
7 лютага, 20.00. Рэферы: Майке Кеслер | ||
Стывен Магуайр (12) Шатландыя |
2:6 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
0:68 (68), 6:109 (94), 17:84 (73), 112:0 (74), 0:99 (55), 29:89 (89), 66:36 (59), 10:103 (56) |
Пяты дзень (8 лютага)
правіць8 лютага, 14.00. Рэферы: Марсэль Экарт | ||
Шон Мёрфі (11) Англія |
7:9 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓ | ||
Дзённая сесія: 39:71, 88:32 (72), 0:106 (53), 130:0 (130), 119:7 (118), 73:40, 80:0 (51), 62:70 (62 Сэлбі) Вячэрняя сесія: 35:92 (92), 47:84 (52), 0:93 (93), 37:72, 80:0 (80), 66:52, 19:79, 4:99 (51) | ||
Соценныя серыі: Мёрфі: 130, 118 |
Асноўная сетка
правіцьФінал
правіцьФінал: да 9 перамог. Рэферы: Марсэль Экарт. Тэмпадром, Берлін, Германія, 8 лютага 2015 | ||
Шон Мёрфі (11) Англія |
7:9 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 39:71, 88:32 (72), 0:106 (53), 130:0 (130), 119:7 (118), 73:40, 80:0 (51), 62:70 (62 Сэлбі) Вячэрняя сесія: 35:92 (92), 47:84 (52), 0:93 (93), 37:72, 80:0 (80), 66:52, 19:79, 4:99 (51) | ||
130 | Найвышэйшая серыя | 93 |
2 | Соценныя серыі | 0 |
5 | Серыі 50+ | 6 |
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
правіцьНіжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.
Ігрок | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
Джад Трамп | 11 | 3 | 8 | 147, 104, 102; 94, 84, 69, 65, 54, 53, 51, 50 |
Шон Мёрфі | 17 | 4 | 13 | 145, 141, 130, 118; 94, 89, 89, 80, 77, 76, 73, 72, 67, 65, 62, 59, 51 |
Роні О’Саліван | 14 | 3 | 11 | 134, 134, 117; 95, 93, 81, 74, 73, 71, 68, 62, 53, 51, 51 |
Пітэр Эбдан | 6 | 1 | 5 | 133; 80, 66, 65, 54, 51 |
Раян Дэй | 7 | 1 | 6 | 132; 91, 87, 85, 82, 73, 65 |
Марк Сэлбі | 21 | 1 | 20 | 126; 95, 94, 93, 92, 89, 87, 83, 80, 73, 68, 62, 62, 62, 60, 56, 55, 53, 52, 51, 50 |
Стывен Магуайр | 12 | 2 | 10 | 119, 107; 80, 77, 74, 74, 73, 68, 60, 59, 58, 53 |