Гладыёлус
(Пасля перасылкі з Gladiolus)
Гладыёлус[3] (Gladiolus) — род шматгадовых раслін сямейства Iridaceae.
Гладыёлус | |||||||||||||||||
![]() Gladiolus communis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Gladiolus L. | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Сцябло прамастойнае, вышыня 25-220 см. Лісце лінейна-мечападобнае, зялёнае або блакітна-зялёнае. Суквецце — колас, адно- або двухбаковы. Кветка варонкападобная, з шасцю неаднолькавымі долямі калякветніка, разнастайнай афарбоўкі (белай, жоўтай, аранжавай, вогненна-чырвонай, бэзавай і фіялетава-сіняй).
АрэалПравіць
Вядома каля 200 відаў гладыёлуса, якія растуць у Паўднёвай і Паўночнай Афрыцы, Еўропе і Азіі.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
У дэкаратыўным кветаводстве распаўсюджаныя сарты гладыёлуса гібрыднага (Gladiolus hybridus), якія адрозніваюцца працягласцю цвіцення, буйнымі памерамі суквеццяў (да 1 м) і кветак (да 14 см у дыяметры), разнастайнасцю іх афарбоўкі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.