Дзедкі
Дзе́дкі (Gomphidae) — сямейства стракоз.
Дзедкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзедка звычайны (Gomphus vulgatissimus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Gomphidae Rambur, 1842 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела 31—40, крылаў 25—40 мм. Стракозы жоўтыя або светла-карычневыя з чорным малюнкам. Вочы несутыкальныя. Заднія крылы каля асновы шырэйшыя за пярэднія. Брушка шырокае пасярэдзіне. Трохвугольнікі на крылах падоўжаныя.
Пашырэнне
правіцьПашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Паўднёвай Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі найбольш трапляюцца дзедка звычайны (Gomphus vulgatissimus), дзедка жаўтаногі (Gomphus flavipes), дзедка еўрапейскі (Onychogomphus forcipatus).
Асаблівасці біялогіі
правіцьДрапежнікі; дарослыя кормяцца камарамі, сляпнямі, лускакрылымі і іншымі насякомымі, лічынкі — воднымі беспазваночнымі.
Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца і жывуць у рэках, азёрах, вадасховішчах, закапваюцпа ў пясок і глей. Цела іх укрыта валаскамі, паміж якімі затрымліваюцца пясок і гліна і якія робяць лічынак устойлівымі да цячэння.
Літаратура
правіцьЗапольская Т. І. Дзедкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.