Goodbye бацька

беларускі кароткаметражны мастацкі фільм

«Goodbye ба́цька» (руск.: Гудбай бацька!) — беларускі незалежны[en] кароткаметражны[en] мастацкі фільм, зняты ў 2006 годзе рэжысёрам Паўлам Канавальчыкам разам з анархасупоўлкай «Навінкі».[1][2]

Goodbye бацькаM:
Жанр кінакамедыя[d]
Працягласць 26 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2006

СюжэтПравіць

Інспірацыя з нямецкага фільма «Goodbye Ленін[de]», сюжэт фільма перанесены ў беларускую палітычна-грамадскую рэальнасць. Бацькy галоўнагa героя запрашаюць на Усебеларускі народны сход. Tам яму паціснуў руку сам прэзідэнт Лукашэнка. Гэты факт выклікае ў бацькі вельмі моцныя эмоцыі, у выніку якіх ён ідзе ў доўгатэрміновы запой. У часе запоя ў Беларусі адбываюцца прэзідэнцкія выбары, ў якіх нечакана перамагае апазіцыя. Беларусь транcфармуецца ў класічны капіталістычны лад. Хвалюючыся за жыццё бацькі, сын вырашае схаваць гэты факт перад ім.

Ролі выконваліПравіць

Акцёр Роля
Мікалай Хардаш
Зміцер Серабракоў
Таццяна Зайцава
Мікалай Мялюк
Паўлюк Канавальчык
Кацярына Герасіменка
Алесь Залацілін
Віктар Жаркевіч
Мікалай Клімовіч
Наталля Белік
Аляксей Данілаў
Юрый Канавальчык
Ларыса Новікава
Антон Васілюк
Дзяніс Сінічын

Здымачная групаПравіць

  • рэжысёр — Павел Канавальчык
  • аўтар сцэнарыя — Мікалай Мялюк, Павел Канавальчык, Кацярына Герасіменкава
  • аператар — Кацярына Герасіменкава

Удзел у фестываляхПравіць

Зноскі

  1. Котка, Мила. В Варшаве покажут 16 новых белорусских фильмов (руск.) , Еўрапейскае радыё для Беларусі (10/10/2013). Праверана 15 лютага 2020.
  2. Малиновский, Илья. Где потусить на выходных 18-20 октября, советует Валерина Кустова (руск.) , Еўрапейскае радыё для Беларусі (18/10/2013). Праверана 15 лютага 2020.

СпасылкіПравіць